Главная страница
 Новости сайта
 Процесс беатификации
  Постулатура
  Трибунал
 Слуги Божьи
  Епископ Антоний Малецкий
  о. Фабиан Абрантович MIC
  м. Екатерина Абрикосова
  о. Епифаний Акулов
  прелат Константин Будкевич
  о. Франциск Будрис
  о. Потапий Емельянов
  с. Роза Сердца Марии
  Камилла Крушельницкая
  О. Янис Мендрикс MIC
  о. Ян Тройго
  о. Павел Хомич
  О. Андрей Цикото, MIC
  о. Антоний Червинский
  о. С. Шульминский, SAC
 Архив
  еп. Эдуард Профитлих, SJ
 Библиотека сайта
 Интересные статьи
 Благодарности
 Ссылки
 Контакты

Чаплицкий Б., Осипова И.И. Книга памяти: Мартиролог Католической Церкви в СССР. М., 2000.

Дополнения и поправки

Уважаемые посетители сайта, здесь размещаются (в общем алфавите фамилий) обнаруженные после выхода издания сведения о католиках, пострадавших за веру в СССР. Ваши замечания и предложения будут приняты с благодарностью. При сообщении сведений просим указывать источник информации.

Авгло Петр. Дополнение: Памятная книжка Минской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; БНДЦЭД; Репрессиро¬ванная вера; Литургический календарь; Канфесii на Беларусi; Книга памяти рас¬стрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей; Жертвы политического террора в СССР; Маракоў Л. Ахвяры i карнiкi. Мн., 2007.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 27.)

[Августинович Александр Казимирович] АЎГУСЦIНОВIЧ Аляксандр Казiмiравiч [20.5.1890, фальв. Селiшча Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. (паводле iншых звестак, Свянцянскага (Завiлейскага) пав. Вiленскай губ., цяпер Лiтва — 10.3.1943, ваколiца Лiды], святар. З бел. сялянскай сям'i. У крас. 1908 паступiў у Вiленскую духоўную семiнарыю, аднак з-за недахопу месцаў вучобу пачаў у кастр. 1909. Удзельнiчаў у рабоце бел. гуртка. Прыняў сакрамэнт святарства (1913). Пасля сканчэння семiнарыi прызначаны вiкарыем касцёла св. Рафала Арханёла ў Вiльнi. З 1918 пробашч парафii Найсвяцейшай Тройцы ў в. Бенiца Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл., пазней адмiнiстратар касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў в. Лоск Аш¬мянскага пав., цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. З 1925 пробашч парафii св. Станiслава у в. Даўгiнава Вiлейскага дэканата, цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. Гаварыў казаннi па-беларуску. Быў прыхiльнiкам Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi. Выступiў супраць пагаднення, заключанага ў 1925 памiж Рымам i ўрадам Польшчы. Быў адным з 15 ксяндзоў, якiя 19.5.1925 ад iмя бел. каталiцкага духавенства выступiлi на агульнапольскай канферэнцыi бiскупаў з заклiкам аб ужываннi бел. мовы ў касцёлах. Падчас 20-годдзя памiж войнамi падтрымлiваў iдэю ўжывання бел. мовы ў каталiцкiх духоўных семiнарыях у Вiльнi i Пiнску, ў касцёльных казаннях. Фiнансава падтрымлiваў бел. рэлiгiйную прэсу («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»). З 1931 пробашч касцёла св. Мiхала Арханёла у в. Нецеч Лiдскага пав. i дэканата, цяпер Лiдскш р-н Гродзенскай вобл., дзе служыў i падчас 2-й сусветнай вайны. У канцы чэрв. 1942 арыштаваны нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi. Пасля 9 месяцаў зняволення ў Лiдскiм астрозе з групай з дзевяцi каталiцкiх святароў i iнш. расстраляны (гл. арт.: Ажароўскi Ю.).

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis; Krahel Т., Rozstrzelani w Lidzie // Czas Milosierdzia. 1998. № 3 (98); Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны; Garbińsky, Turonak, Białoruski ruch chrześcijanski XX wieku; Żurek W. Salezjańscy meczennicy Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 28-29.)

АДЛЯНIЦКI-ПАЧОБУТ Фабiян [1897 — 4.7(цi 8). 1944, Пiнск Брэсцкай вобл.], святар, верагодна, брат Адлянiцкага-Пачобута Юрыя, у 1928—35 пробашча касцёла Унебаўзяцця НПМ у мяст. Дзярэчын, цяпер Зэльвенскi р-н Гродзенскай вобл. Скончыў Пiнскую (?) духоуную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (1921). У 1926—28 вiкарый парафii Унебаўзяцця НПМ у Пружанах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. 3 1931 пробашч касцёла св. Апосталау Пятра i Паўла у в. Шлядзянаў (Śledzianów) Бельска-Падляшскага пав. Цеханавецкага дэканата, Польшча. 3 1937 у парафii св. Юзафа ў мяст. Лунiнец аднайменнага пав. i дэканата, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл., лунiнецкi дэкан. Арыштаваны фашыстамi за дапамогу яўрэям i партызанам. Расстраляны у в. Казлякевiчы, цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл.

Кр.: Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Losy Kościoła Katolickiego na Bialorusi w latach 1917—1953; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 8.)

[АЛЕКСАНДРОВИЧ Антоний Леопольдович] АЛЕКСАНДРОВIЧ Антонi Леапольдавiч [11.7.1893-13.4.1940, Катынь], святар. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства (1917). У 1919 катэхет Мiнскай духоўнай семiнарыi. У 1920 падчас польска-савецкай вайны ваенны капелан. З 1925 пробашч армейскай парафii ў Слонiме Вiленскай архiдыяцэзii, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. У 1928 служыў у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў в. Старая Разядранка (Stara Rozedranka) Сакольскага дэканата, цяпер Сакольскi пав. Падляшскага ваяв. З 1930 — у Вiльнi. З 1.11.1930 маёр, ваенны капелан, пробашч парафiяльнага вайсковага касцёла св. Антонiя Падуанскага 20-й польскай дывiзii ў Баранавiчах Пiнскай дыяцэзii, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Узнагароджаны Срэбраным «Крыжам Заслугi з Мячамi». У верас. 1939 паранены ў нагу, арыштаваны. Пад следствам знаходзiуся ў турмах Старабельска, Масквы, Казельска. Расстраляны.

Кр.: Каталiицкае духовенства Мiнскай дыяцэзii; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Madala T. Polscy księżą katoliccy w więzieniach i łagrach sowieckich od 1918 r. Lublin, 1993; Чаплинский, Осипова, Мартиролог Католической Церкви в СССР; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowienstwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 12-13.)

АЛЕКСАНДРОВИЧ Иосиф Авксентьевич (с. 12-13)
Дополнение к библиографии:
Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu;

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 14.)

АЛЕНДЭР Kaзiмip Альфонсавiч [1932, в. Гнезна Ваўкавыскага пав. Беластоцкага ваяв., цяпер Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — ?], званар. Са шматдзетнай сялянскай сям’i. Да арышту служыў у касцёле св. Мiхала Арханёла ў роднай вёсцы. Арыштаваны 5.2.1951. Асуджаны 21.4.1951 за «антысавецкую агiтацыю» да 10 гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 16.6.1992 прэзiдыумам Гродзенскага абл. суда. Асабовая справа А. № п-14681 захоўваецца з фотаздымкам у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.
6.11.1939 у в. Гнезна за «антысавецкую агiтацыю» арыштаваны селянiн-аднаасобнiк Алендэр Каятан Мiхайлавiч (н. у 1867 у в. Гнезна), верагодна, сваяк Казiмiра Алендэра. Справа спынена. Вызвалены i рэабiлiтаваны ў перыяд 2—19.3.1940. Далейшы лёс невядомы. Яго асабовая справа № п-5907 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: НАРБ, IКБР; БНДЦЭД.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 15.)

АЛЯШЧУК Альфонс-Мiхал Юзафавiч [1912 — ?], капелан, добраахвотнiк. Скончыў Пiнскую (?) духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства. Мабiлiзаваны ў верас. 1939 (?). Арыштаваны. Этапаваны на Усход. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 16.)

АНДРЫКА [в Книге памяти ошибочно: АНДЫРКА] Пётр [24.4.1901 — ?], святар. Скончыў духоўную семiнарыю ў Луцку, цяпер Валынская вобл., Украiна. Прыняў сакрамэнт святарства (1932). Прызначаны прэфектам агульнаадукацыйных школ у Ковель той жа вобл. З 1933 в. а. адмiнiстратара парафii ў с. Мышакоўка Канатопскага дэканата, цяпер Чарнiгаўская вобл., Украiна. Пазней у касцёле ў в. Хута-Сцяпанская, парафii ў Тайкуры (Украiна). У 1939 прызваны на ваенную службу. Пасля вяртання пробашч касцёла св. Апосталаў Пятра i Паўла ў в. Моўчадзь Баранавiцкага пав. Наваградскага ваяв., цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны НКВД, верагодна, у 1940. Высланы на ўсход СССР. Паводле некаторых звестак, расстраляны.

Кр.: Madala Т. Polscy księżą katoliccy w więzieniach i łagrach sowieckich od 1918 r. Lublin, 1993; Чаплинский, Осипова, Мартиролог Католической Церкви в СССР; Niech ich świadectwo Losy Kościola Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 16.)

[АНДРЕКУС] АНДРЭКУС Канстанцiн Антонавiч [1870 або 1875, в. Каўколiкi Цельшынскага пав. Ковенскай губ., цяпер Лiтва — 27.8.1937, Miнск, турма НКВД], святар. З польскай сялянскай сям’i. Скончыў гiмназiю, Магiлёўскую духоўную семiнарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства (1902). Прызначаны вiкарыем касцёла Перамянення Пана ў Краснаярску, Расiя. У 1905 пераведзены ў парафiю ў в. Варкаў (тагачасны паштовы адрас: ст. Прэлi) Дзiнабургскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Латвiя. У 1906 в. а. адмiнiстратара, з 1910 пробашч парафii Унебаўзяцця НПМ у в. Iвандар Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Маплёўскай вобл. З 1911 душпастыр касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў в. Лазавiца Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н. З пачатку 1920-х адмiнiстратар i дэкан катэдральнага касцёла Унебаўзяцця НПМ у Гомелi. Таксама служыў у каплiцы Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў в. Рудня-Шлягiна Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Веткаўскi р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны АДПУ ў 1932. У 1933 Польскiм Чырвоным Крыжам унесены ў спiс палiтычных вязняў на абмен, але яго прозвiшча не аказалася ў спiсе 11 абмяняных лiтоўскiх святароу. Чарговы раз арыштаваны 5.7.1933 у Мiнску. Асуджаны калегiяй АДПУ 24.2.1934 за «правядзенне шпiёнска-дыверсiйнай працы на карысць буржуазнай Польшчы» i «антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППЛ з канфiскацыяй маёмасцi. Па адной справе з А. праходзiлi каталiцкiя святары Адольф Крывiцкi, Мечыслаў Сабачынскi i парафiяне: студэнт Барысаўскага рабфака Аўласаў Адам Антонавiч (1906), сяляне-аднаасобнiкi Гатоўка Казiмiр Мiхайлавiч (1890), Качан Аляксандр Адамавiч (1887), Кiшкурна Iван Вiкенцевiч (1900), Шышла Уладзiмiр Мартынавiч (1897), калгаснiк Косцiк Iосiф Канстанцiнавiч (1911), бухгалтар Цяхноўскi Антон Францавiч (н. у 1888), саматужнiк Чачот Эдуард Адольфавiч (1880).
Зноў арыштаваны ў чэрв. 1937. Абвiнавачваўся ў «шпiянажы», як «удзельнiк паўстанцкай арганiзацыi «ПАВ» i ў «спробе звяржэння савецкай улады». 25.8.1937 прыгавораны (у адзiн дзень з больш чым са 100 падследнымi) да ВМП. Расстраляны з каталiцкiмi святарамi Пятром Аўглом, Янам Баравiком, Аляксандрам Прытулам, Станiславам Райко, Пятром Януковiчам, Антонiем Ячэйкам i iнш. (усяго больш за 70 чалавек [Гл.: Маракоў Л. Ахвяры и карнiкi. Мн., 2007]).

Па групавой справе № 28053-с (захоуваецца ў архiве КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны пракуратурай БВА 31.5.1989.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии: Памятная книжка Могилевской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; БНДЦЭД; НАРБ, IКБР; Репрессированная вера; Осипова, Гонения на Католическую Церковь в СССР; Dzwonkowski, Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR; Литургический календарь; Книга памяти расстрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей; Чаплинский, Осипова, Мартиролог Католической Церкви в СССР; З асабiстага архiва У. Васькова.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 16-18.)

[АРОНОВИЧ Михаил Михайлович] Дополнение: АРАНОВIЧ Мiхал Мiхайлавiч [3.5(цi 7.8).1907, в. Любiшчыцы Царкоўныя або Любiшчыцы Зарэчныя Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 30.8.1991, Гродна], святар. З сям’i польскага службоўца. Скончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы (1919), Вельскую прыватную гiмназiю (1926), Вiленскую духоўную семiнарыю. Вучыўся на аддзяленнi тэалогii Вiленскага ун-та iмя Стэфана Баторыя. Прыняў сакра¬мэнт святарства (1932). Прызначаны вiкарыем-адмiнiстратарам парафii св. Антонiя Падуанскага ў в. Каменка Гродзенскага пав. i дэканата, цяпер Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. З 1937 пробашч каменскай парафii. 24.8.1939 прызначаны капеланам 3-га палка лёгкай кавалерыi ў Сувалках, Польшча. Пасля верас. 1939 перайшоў у Лiтву. 24.9.1939 iнтэрнаваны ў Бiрштаны, Лiтва, дзе знаходзiўся да 5.7.1940. Арыштаваны лiтоўскiмi ўладамi. Зняволены. Уцёк з турмы, прыехаў у Вiльню. У кастр. 1940 прызначаны вiкарыем касцёла Мацi Божай Ружанцовай у мяст. Радунь аднайменнага дэканата, цяпер Воранаўскi р-н Гродзенскай вобл. З канца чэрв. 1941 зноў пробашч парафii ў Каменцы. Са жн. 1948 рэктар касцёла Звеставання НПМ у Гродне. Пасля яго закрыцця ў сак. 1950 вiарый касцёла Адшукання Св. Крыжа у Гродне. Арыштаваны супрацоўнiкaмi МДБ 17.2.1951. Абвiнавачваўся у тым, што «ў перыяд польскага буржуазнага ўраду з'яўляўся арганiзатарам i кiраўнiком антысавецкай рэлiгiйнай арганiзацыi «Акцыя каталiцкая». Служыў капеланам польскай армii, заклiкаў польскiх салдат да барацьбы супраць савецкiх войскаў». У ходзе следства высветлiлася, што ў студз. 1950 святар спавядаў удзельнiцу польскага падполля Лiс Сафiю. Яна расказала, што дала прысягу на вернасць службе Польшчы. Гэтага эпiзоду аказалася дастаткова, каб абвiнавацiць А. яшчэ ў «сувязях з удзельнiкамi арганiзацыi АК» i натхненнi ix на вядзенне барацьбы супраць савецкай улады. Асуджаны 11.8.1951 асобай нарадай МДБ СССР да 10 гадоў ППЛ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Камышовы лагер МДБ Кемераўскай вобл. (пас. Мiжрэчча, пас. Ольжарасы). 30.7.1951 пракурор аддзела па Спецсправах МУС СССР пераквалiфiкаваў прысуд з арт. 24-63-1 КК БССР (сувязь з бандай, здрада радзiме) на арт. 66 КК БССР (антысавецкая агiтацыя). Прыбыў у лагер 4.10.1951. Пераведзены 11.10.1952 у Мiнскую ўнутраную турму МДБ. 18.2.1953 справа зноў перагледжана i святар вызвалены. Атрымаў дазвол служыць у парафii Унебаўзяцця НПМ у в. Адэльск, цяпер Гродзенскi р-н, потым у касцёле Адшукання Св. Крыжа у Гродне. З 1954 гродзенскi дэкан, генеральны вiкарый па Гродзенскай акрузе Вiленскай архiдыяцэзii на тэрыторыi СССР. Больш за 30 гадоў адзiны каталiцкi святар у Гродне, дзе налiчвалася каля 50 тысяч католiкаў. Акрамя адкрытай душпастырскай працы, патаемна хрысцiў, благаслаўляў шлюбы, праводзiў iншыя сакрамэнты. У 1979 Папа Ян Павел II прызначыў А. ганаровым папскiм прэлатам, пазней iнфулатам. Рэабiлiтаваны 30.10.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. № п-10547 захоўваецца у apxiвe УКДБ Гродзенскай вобл.
З А. асуджаны святары Б. Грынявiцкi, А. Тамковiч, парафiяне Багiнь Iван Iванавiч (н. у 1899), яго сын, студэнт Брэсцкага педагагiчнага iнстытута Багiнь Станiслаў Iванавiч (1932), Багiнь Уладзiслава Баляславаўна (1904), Багiнь Ядвiга Iванаўна (1895), Барэйша Марыя Iванаўна (1904), Барэйша Уладзiслаў Антонавiч (1911), Пацук Валяр'ян Вiкенцевiч (1911).

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; НАРБ, IКБР; БНДЦЭД; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykonduchowieństwa polskiego represjowanego vv ZSRS; Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 19-21.)

[Аулих] АЎЛIХ Леапольд [26.5.1886—24.7.1943], святар. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю ў Санкт-Пецярбургу. Падчас вучобы кантактаваў з беларускiм асяродкам. Прыняў сакрамэнт святарства (1917). У 1919—26 адмiнiстратар, пробашч касцёла Божага Цела ў мяст. Давыд-Гарадок Столiнскага пав. Лунiнецкага дэканата Пiнскай дыяцэзii, цяпер горад Столiнскага р-на Брэсцкай вобл. У 1928 служыў у парафii Перамянення Пана ў мяст. Перляева (Perlejewo) Пiнскай дыяцэзii, цяпер Польшча. У 1930—35 душпастыр парафiяльнага касцёла св. Яна Хрысцiцеля ў мяст. Крывошын Баранавiцкага пав. Наваградскага ваяв., цяпер Ляхавiцкi р-н Брэсцкай вобл. Потым дэкан парафii Мiхала Арханёла (?) у мяст. Iвянец аднайменнага дэканата, цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл., пазней пробашч касцёла св. Апосталаў Пятра i Паўла ў в. Камень таго ж р-на, дэкан Iвянецкi. З пачаткам 2-й сусветнай вайны ўдзельнiчаў у беларусiзацыi каталiцкага Касцёла. Расстраляны немцамi з вiкарыем Казiмiрам Рыбалтоўскiм. Пахаваны пры касцёле у Каменi.

Кр.: Каталiцкае духовенства Miнскай дыяцезii; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953; Garbińsky, Turonak, Białoruski ruch chrześcijanski XX wieku.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 29.)

БАЙКА Юзаф [18.9.1890, в. Малявiчы Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 6.8.1943, в. Налiбакi, цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл.], святар. З польскай сялянскай сям’i. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (13.6.1913). Прызначаны вiкарыем касцёла Мацi Божай Ружанцовай у в. Ельня Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл., потым пераведзены ў парафiю св. Мiхала Арханёла ў мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свiслацкi р-н Гродзенскай вобл. Удзельнiчаў у рабоце I з’езда Беларускага каталiцкага духавенства ў Мiнску (24-25.5.1917). Уваходзiў у Саюз беларусюх ксяндзоў. З 1918 адмiнiстратар касцёла Мацi Божай Балеснай у в. Асмола (Osmoła), Польшча (паводле iншых звестак, служыў у парафii Перамянення Пана ў в. Спас, цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл.). З 1920 душпастыр парафii ў мяст. Слядзянаў (Śledzianów) Бельскага пав. Гродзенскай губ., з 1921 Беластоцкае ваяв., Польшча. Да сярэдзiны 1920-х побач з казаннямi на польскай мове прапаведаваў i па-беларуску. Фiнансава падтрымлiваў бел. каталiцкую прэсу ў Польшчы, у тым лiку газ. «Krynica» i час. «Chryścijanskaja Dumka». Спрычынiўся да будаўнiцтва касцёлаў у Слядзянаве i Налiбаках. У 1929 стаў папкiм камергерам. З 1933 пробашч касцёла Унебаузяцця НПМ у в. Налiбакi Стаўбцоўскага пав. Iвянецкага дэканата, дзе служыў да пачатку 2-й сусветнай вайны. Арыштаваны органамi НКВД 22.10.1939. Абвiнавачваўся ў «байкатаваннi выбараў» у Народны сход Зах. Беларусi, але хутка быў вызвалены. Летам 1943 затрыманы са сваiм вiкарыем Ю. Барадынам нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi ў час карнай аперацыi «Герман». Спалены з iншымi жыхарамi Налiбакаў у гумне (паводле iншых звестак, расстраляны ў Налiбоцкай пушчы).

Кр.: Catalogiis ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Garbińskv, Turonak, Białoruski ruch chrześcijanski XX wieku; Losy Kościoła Katolickiego na Białontsi w latach 1917—1953.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 32-33.)

[Бакиновский] Дополнение: БАКIНОЎСКI Альберт Серафiмавiч [4.2.1897, в. Maрозы Слуцкага пав. Мiнскай губ., цяпер Слуцкi р-н Мiнскай вобл. — 29.10.1978, Сыцаў (Syców), Польшча], святар. З бел. сялянскай сям’i. У 1915 паступiў у Магiлёўскую духоўную каталiцкую семiнарыю ў Санкт-Пецярбургу (Петраградзе). Пасля кастрычнiцкага перавароту i зачынення семiнарыi савецкiмi ўладамi! працягваў вучобу ў Мiнску i ў Вроцлаве. Прыняў сакрамэнт святарства (12.6.1921). Служыў у касцёле Перамянення Пана ў мяст. Новая Мыш Баранавiцкага пав. i дэканата, цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. У 1922 вiкарый парафii Божага Цела ў мяст. Нясвiж, цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. З 1923 адмiнiстратар касцёла Нараджэння НПМ у мяст. Столiн Лунiнецкага дэканата, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Падтрымлiваў бел. часопiс «Chryścijanskaja Dumka», выступаў з казаннямi на бел. мове. З 1928 пробашч касцёла св. Апосталаў Пятра i Паўла ў мяст. Камянец-Лiтоўск, цяпер г. Камянец Брэсцкай вобл. У 1933—34 в. а. пробашча касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў в. Пелiшча, цяпер Камянецкi р-н Брэсцкай вобл. З 1935 пробашч касцёла Найсвяцейшай Троицы у мяст. Шарашова Пружанскага пав. i дэканата, цяпер Пружанскi р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны 22.5.1948. Асуджаны 19.7.1948 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агiтацыю» да 25 гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Дубраўны лагер МУС Мардоўскай АССР (п/с ЖХ-385/7). Вызвалены 16.5(цi 20.7).1956. Жыў у Пружанах, райцэнтры Брэсцкай вобл., чакаў дазволу на душпастырскую дзейнасць. 15.3.1957 атрымаў дазвол i пачаў служыць у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса у в. Пелiшча. У жн. 1958 выехаў у Польшчу. Служыў пробашчам фiлiяльнага (парафii Сыцаў) касцёла ў в. Слiзаў (Ślizow) Вроцлаўскай архiдыяцэзii. Рэабiлiтаваны 21.10.1994 прэзiдыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа Б. № 13349-с захоўваецца ў apxiвe КДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: Каталiцкае духовенства Мiнскай дыяцэзii; Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; БНДЦЭД; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgode Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Garbińsky, Turonak, Białoruski ruch chrześcijanski XX wieku; Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 33-34.)

БАЛАМАНСКI Антон [1910, в. Табала Лiдскага пав. Biленскай губ., цяпер Лiскi р-н Гродзенскай вобл. — 10.3.1943], парафiянiн. Арыштаваны гестапа з пробашчам касцёла св. Мучанiка Юрыя ў в. Белiца Лiдскага дэканата (цяпер Лiдскoi р-н) Стэфанам Дабравольскiм за арганiзацыю шэсця з нагоды асвячэння прыдарожнага крыжа ля роднай вёскi. Пасаджаны ў Лiдскую турму. Расстраляны з 9 святарамi.

Кр.: Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953; Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой воины.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 34.)

БАЛЮЛЬ Викентий. Дополнение: Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Elenchus cleri el ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Литургический календарь; Losy Kościoła Kalolickiego na Bialontsi w latach 1917—1953; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 36.)

[Баневич Казимир, дополнение] БАНЕВIЧ Kaзiмip Густававiч [29.1.1905, мяст. Паставы Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. — 4.2.1992, Кросна Аджанскае (Krosno Odrzańskie), Польшча], святар. З сям’i польскага службоўца. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю, адначасова вучыўся ва ун-це iмя Стэфана Баторыя. Прыняў сакрамэнт святарства (4.6.1933). Прызначаны вiкарыем парафii Божага Цела i Мацi Божай Ружанцовай у в. Гадуцiшкi Свянцянскага дэканата, цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. З 28.4.1939 капелан рэзерву Войска Польскага. У 1940—41 хаваўся ад НКВД у Вiльнi. З 1944 пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у г. Лiда. У 1946—48 генеральны вiкарый бiскупа Б. Слоскана. Арыштаваны 10.7(цi 6).1951. Абвiнавачваўся у тым, што, «з’яўляючыся непрымiрымым ворагам Савецкай дзяржавы i як варожа настроены да iснуючага ладу, на працягу шэрагу гадоў, выкарыстоўваючы свае службовае становiшча, сiстэматычна праводзiў сярод парафiян антысавецкую агiтацыю i прапаганду, накiраваную на выхаванне каталiцкага насельнiцтва ў духу нянавiсцi да Савецкага ўрада i Камунiстычнай партыi... Запалохваў парафiян адказнасцю перад рэлiгiяй i законам божым, заклiкаў сабацiраваць мерапрыемствы савецкага ўрада, не ўступаць у партыю i камсамол». Асуджаны 18.10.1951 да ВМП (заменена на 25 гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў) з канфiскацыяй маёмасцi. Прызнаў сябе вiнаватым толькi ў захаваннi лiтаратуры «антысавецкага зместу». З 1953 знаходзiўся ў Каргапольскiм лагеры МДБ Архангельскай вобл. (больш за 17 000 зняволеных). Двойчы, 11 (цi 17).9.1954 i 27.9.1955, справа святара пераглядалася па яго скарзе пракуратурай БССР. Толькi ў другi раз нам. пракурора А. Вярбiцкi палiчыў, што «мера пакарання вызначана занадта жорсткая». 30.9.1955 судовая калегiя па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР знiзiла тэрмiн да 10 гадоў. 19.5.1955 пераведзены ва Усольскi лагер МДБ Iркуцкай вобл. (750 зняволеных), а 26.9.1956 — у Дуброўны лагер МДБ Мардоўскай ССР (больш за 8000 зняволеных). Вызвалены 12.9.1957. Вярнуўся ў Лiду. Не атрымаўшы дазволу на душпастырскую дзейнасць, выехаў у Польшчу. Служыў пробашчам парафii Саколiца (Sokolica) Вроцлаўскага дэканата, у фiлшяльным касцёле ў Лабенднiку (Łabędnik), парафii Кросна Аджанскае, дзе i памёр. Рэабiлiтаваны 17.3.1992 Вярхоўным судом Беларусi. Асабовая справа Б. № п-14944 захоўваецца ў apxiвe УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр. Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; НАРБ, IКБР; БНДЦЭД; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 36-38.)

[БАНЬКОВСКИЙ Антон Андреевич, дополнение] БАНЬКОЎСКI Антонi Андрэевiч [1909, в. Глiннiк (Glinnik) (Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 23.9.1996], святар. З польскай сялянскай сям’i. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю, ун-т iмя Стэфана Баторыя. Прыняў сакрамэнт святарства (1936). Прызначаны катэхетам у школу пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў мяст. Свiслач Ваўкавыскага дэканата, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Праз год вiкарый парафii Унебаўзяцця НПМ у мяст. Дзятлава Наваградскага пав. Дзятлаўскага дэканата, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. У 1938 катэхет i вiкарый пры парафii Мацi Божай Ружанцовай у мяст. Ракаў Вiлейскага дэканата, цяпер вёска Валожынскага р-на Мiнскай вобл. З 1939 у касцёле Божага Цела i св. Мучанiка Юрыя ў в. Крамянiца, цяпер Зэльвенскi р-н Гродзенскай вобл., капелан АК. У пасляваенны час са святарамi Я. Васiлеўскiм i В. Нуркоўскiм часцей за ўсё згадваўся ў савецкай атэiстычнай прапагандзе. Арыштаваны 29.5.1947. Пад следствам знаходзiўся ў Гродне, Мiнску. Катаваны на допытах. Абвiнавачваўся ў тым, што, «являясь связным и содержателем связи штаба Волковысского обвода АК, принимал от коменданта обвода приказы о совершении терактов против партийно-советского актива и передавал эти приказы для исполнения коменданту группы «Жондло»; на основании указанных приказов было совершено около 20 терактов». Святар прызнаў сябе вiнаватым толькi ў тым, што ў яго кватэры са снеж. 1946 iснаваў пункт сувязi Ваўкавыскага абвода АК, дзе пакiдалiся загады i iншыя дакументы. Асуджаны ў адзiн дзень са святаром М. Малынiчам-Малецкiм 3.1.1948 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агiтацыю» i «здраду радзiме» да 25 гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны праз турму ў Кiраве ў Варкуцiнскi лагер МДБ Архангельскай вобл. i Комi АССР. 2.7.1955 высланы ў Кастраму. Вызвалены ў 1957. Вярнуўся ў Беларусь. Служыў пробашчам касцёла св. Юрыя ў в. Асава Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Меў пад апекай таксама парафii Воранава i Германiшкi, Тракелi, Нача, Забалаць Воранаўскага р-на. З крас. 1989 на пенсii па iнвалiднасцi. Не рэабiлiтаваны.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Жертвы политического террора в СССР; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990; З асабiстага apxiвa Л.A. Мiхaлiк.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 38-39.)

БАРАНОВСКИЙ Леонард Николаевич. Дополнение: Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; НАРБ, IКБР; БНДЦЭД; Литургический календарь; Книга памяти расстрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 44. Значится как Барановский Леонард Яковлевич).

БАРАНОВСКИЙ Петр Августович. Дополнение: Бараноўскi Пётр Аўгусцiнавiч, р. 21.3.1882.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; НАРБ, IКБР; Литургический календарь; З асабiстага apxiвa У.Васькова; http://kuzl.pstbi,ccas.ru; За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 45-46).

БАРВИЦКИЙ Чеслав Войцехович. Дополнения: р. 10.11.1909, скончался 28.9.1992 в Ольштыне (Польша). Служил в Польше в разных приходах. С 1967 почетный каноник. С 1.10.1979 на пенсии. Был реабилитирован.

Кр.: Catahgus ecclesianim et cleri archidioecesis vilnensis; Hlebowicz, Katolicyzm w panstwie sowieckim 1944—1992; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 46-47).

БАРТОШЕВИЧ Петр
Дополнение: р. 29.6.1914, скончался 13.1.1991.
Кр.: Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu: Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 48-49).

БАРЫЛА Вiтольд Пятровiч [1931, в. Дзеркаўшчына Дзiсенскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл. — ?], арганiст. З польскай сялянскай сям’i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту служыў у касцёле св. Яна Хрысцiцеля ў в. Гальшаны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 9.8.1951. Асуджаны 14.9.1951 за «антысавецкую агiтацыю» да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 29.6.1989 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Б. № п-9669 захоўваецца ў apxiвe УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: НАРБ, IКБР.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 50).

БЕДНАЖ (Беднарж) Мечислав
Дополнение: БЕДНАЖ Мечыслаў Янавiч [25.12.1917, Петраград, Расiя — 26.2.1993, Кракаў, Польшча].
Кр.: Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 52).

БЕКИШ Вацлав Иванович
Дополнение: скончался: 22.5.1966, в. Солы, цяпер Смаргонскi р-н Гродзенскай вобл.
Реабилитирован 22.9.1998
Кр.: Catalogus ecclesiarum el cleri archidioecesis vilnensis; НАРБ, ф. 952, в. 3, с. 2, л. 114; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowienstwa polskiego represjowanego w ZSRS; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 52-54).

БЕЛАВОЛЬСКI Уладзiслаў [22.10.1905—?], святар. З 28.4.1939 гарнiзонны капелан у Кобрыне, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Арыштаваны НКВД пасля 1939. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 54).

Белоголовый Иосиф.
Дополение: Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Elenchus cleri e1 ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; НАРБ, IКБР; БНДЦЭД; Литургический календарь; Dzwonkowski, Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR; Garbińsky, Turonak, Bialoruski ruch chrześcijański XX wieku; Книга памяти расстрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 54-55).

[Бенецкий Иосиф]
Дополнение: Книга памяти расстрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей; Peszkowski, Zdrojewski, Kaloliccy ditchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 71-72).

БЕРНАТОВIЧ Iгнацi [1868 — ?], святар. Прыняў сакрамэнт святарства (1895). У 1900—1920-я адмiнiстратар i дэкан парафii Беззаганнага Зачацця НПМ у Рагачове Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл., касцёла Унебаўзяцця НПМ у в. Журавiчы (Старыя Журавiчы), цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл., парафii езуiтаў св. Яна Караля ў в. Блонь, цяпер Пухавiцкi р-н Мiнскай вобл. Пазней пробашч катэдральнага касцёла Унебаўзяцця НПМ у Магiлёве. Арыштоўваўся савецкiмi уладамi. Вызвалены. Выехаў у Лiтву. У 1928 пробашч парафii Дабужай Панявежскай дыяцэзii. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 56).

БЕРНIКОВIЧ Iван Альбертавiч [1913, в. Люсары Вiленскай губ. — ?], арганiст. З бел. сялянскай сям’i. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту служыў у касцёле Беззаганнага Зачацця НПМ у мяст. Паставы Вiленскага ваяв., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. (паводле некаторых звестак, таксама служыў у парафii ў мяст. Варапаева тага ж ваяв., з 1949 г. п. Пастаўскага р-на). Быў жанаты, гадаваў дзiця. Арыштаваны 7.1.1940 у Варапаева. Асуджаны 25.11.1940 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную агiтацыю» i як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Iўдзельскi лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 31.10.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Асабовая справа Б. № 17189-п захоўваецца у apxiвe УКДБ Вiцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 56).

[БИКШИС Иоанн (Ян)]
Дополнение: отчество - Михайлович.
Кр.: Литургический календарь; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 57).

[БИЛЬША Франциск]
Дополнение:
БIЛЬША Франц Мiхайлавiч [24.1.1909, мяст. Свянцяны Вiленскай губ., цяпер Лiтва — 7.5.1981, в. Войстам Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.], святар. Скончыў Свянцянскую гiмназiю (1928), Вiленскую духоўную семiнарыю (1934). Адначасова вучыўся ў Вiленскiм ун-це iмя Стэфана Баторыя. Прыняў сакрамэнт святарства (1934). Прызначаны катэхетам парафii Перамянення Пана ў в. Германавiчы Дзiсенскага пав. Мёрскага дэканата, цяпер Шаркаўшчынскi р-н Вiцебскай вобл. З 1935 катэхет пры касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў в. Слабодка-Заверз Браслаўскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер в. Слабодка Браслаўскага р-на Вiцебскай вобл. З 1941 пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў в. Плюсы Браслаўскага пав. i дэканата, цяпер Браслаўскi р-н. Арыштаваны 22.12.1949. Вывезены ў Полацк. Катаваны падчас следства. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ да 25 гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў адзiн з уральскiх лагераў МДБ. Вызвалены ў чэрв. 1956 са зняццем судзiмасцi. 22.2.1957 зарэгiстраваны пробашчам касцёла Найсвяцейшай Троqцы ў в. Войстам.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; НАРБ, ф. 952, в. 3, с. 7, л. 19; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 57-58).

[БИРНИК Павел]
Дополнение:
БIРНIК Павел Бернардавiч [30.4.1889—11.8.1919, Гомель], святар. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю i акадэмiю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства (1912). 23.11.1912 прызначаны вiкарыем катэдральнага касцёла Унебаўзяцця НПМ у Гомелi, куды прыехау 9.12.1912. З 21.4.1914 служыў у фiлiяльным касцёле Нараджэння НПМ у в. Люшаў Рагачоўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскi р-н Гомельскай вобл., адначасова катэхет. У 1915 пробашч касцёла св. Унебаўзяцця НПМ у в. Асавая Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер вёска Столiнскага р-на Брэсцкай вобл. З 1916 у фiлiяльным касцёле Унебаўзяцця НПМ у мяст. Лунiнец Пiнскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. 25.2.1919 бiскуп Ян Цепляк прапанаваў у адсутнасць пробашча гомельскага касцёла i дэкана Антонiя Ячэйкi выконваць яго абавязкi. Арыштаваны ЧК з парафiянамi Бальчэўскiм Вiкенцiем i Маркоўскiм Адамам у лiп. 1919 як палiтычны закладнiк па справе Петраградскай ВА. Расстраляны.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памятная книжка Минской губернии; Литургический календарь; 3 асабiстага apxiвa У. Васъкова.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 58-59).

[Богаткевич] Дополнение: БАГАТКЕВIЧ Станiслау Станiслававiч [6.2.1906, в. Крыкалы Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. — пасля 2003], святар, брат Мечыслава Багаткевiча [священника, беатифицированного 13.6.1999 папой Иоанном Павлом II в числе 108 польских мучеников]. Скончыў народнае вучылiшча (1915), Вiленскую духоўную семiнарыю, Вiленскi ун-т iмя Стэфана Баторыя са ступенню магiстра тэалогii (1935). Прыняў сакрамэнт святарства (20.6.1935). Прызначаны вiкарыем парафii св. Ганны ў в. Крынкi Гродзенскага пав. Бераставiцкага дэканата, цяпер Польшча. У 1937 катэхет пры касцёле Нараджэння НПМ у мяст. Вiдзы Браслаўскага пав. i дэканата, цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. З 1938 адмiнiстратар новай парафii Мацi Божай Мiласэрнасцi ў в. Пушкi Браслаўскага дэканата, цяпер Лiтва. З канца лiст. 1941 в. а. пробашча (змянiў свайго брата) касцёла св. Апостала Якуба ў в. Пелiканы Браслаўскага дэканата, цяпер в. Мiлюнцы Браслаўскага р-на Вiцебскай вобл. З лiп. 1948 хаваўся ад агентаў МДБ у сям’i Ракелаў у в. Рымшаны, у сям’i Мiлiнкевiчаў у в. Руда. Арыштаваны МДБ 10.1.1950. Асуджаны 30.3.1950 за «антысавецкую агiтацыю» i «здраду радзiме» да 10 гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Пясчаны лагер (асоблаг № 8) МДБ Казахскай ССР (Караганда). У 1953 пераведзены ў суседнi Сцяпны лагер. Вызвалены 20.6.1956. Вярнуўся ў Пелiканы. Не атрымаўшы рэгiстрацыi i дазволу на працу, вымушаны служыць тайна. Адпраўляу св. Iмшу ўвечары цi нават позняй ноччу. Парафiяне шукалi для службы розныя памяшканнi, ставiлi сваiх вартаўнiкоў i казалi суседзям, куды i калi з’явiцца, каб скарыстацца з ласкi Божай. Пад пагрозай новага арышту змушаны выехаць у Польшчу. Служыў у касцёле ў Левiне Бжэскiм (Lewin Brzeski), парафii Быстшыца (Bystrzyca). З 1970 пробашч касцёла у Чэрнiне (Czernin) каля Вроцлава (Wroclaw).

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 31-32.)

[БОРЕК (Борык) Петр]
Дополнение
БОРЫК Пётр Мiхайлавiч [22.10.1909, в. Свiлы Лiдскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Воранаўскi р-н Гродзенскай вобл. — 1963], святар. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю, Вiленскi ун-т iмя Стэфана Баторыя са ступенню магiстра тэалогii. Прыняў сакрамэнт святарства (1937). Прызначаны вiкарыем касцёла св. Юрыя ў мяст. Янаў (Janów) Сакольскага пав. Карыцiнскага дэканата, Польшча. Да арышту вiкарый касцёла Адшукання Св. Крыжа ў Гродне. Арыштаваны ў 1945. Этапаваны ў адзiн з лагераў ГУЛАГа. Вызвалены ў 1947. Выехаў у Польшчу. З 1.9.1947 вiкарый касцёла Унебаўзяцця НПМ у Беластоку (Białystok), Польшча. З 1949 вiкарый i катэхет кравецкай i прамысловай дзяржаўных гiмназiяў, лiцэя выхавацеляў дзiцячых садкоў. З 31.1.1951 паралельна капелан дзяржаўнага хiрургiчнага шпiталя. З 1953 пробашч парафii св. Агнешкi ў в. Гоняндз (Goniądz). У 1956 прызначаны пробашчам касцёла ў Старасельцах (Starosielcy), але прэзiдыум Нацыянальнай рады Беластоцкага ваяводства не зацвердзiў гэтае прызначэнне. З 6.12.1956 пробашч парафii Найсвяцейшай Тройцы ў мяст. Юхновец (Juchnowiec, Польшча). З 23.2.1961 прызначаны членам Адмiнiстрацыйнай рады маёмасцi Беластоцкай архiдыяцэзii.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 61-62).

БОРОВИК Паулина (Мария Фелицита). Дополнение: Кр.: Losy Kosciola Katolickiego па Bialormi v latach 1917—1953; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 40.)

[БОРОВИК Ян Антонович, дополнение] БАРАВIК Ян Антонавiч [2.6.1877, Коўна, цяпер Каўнас, Лiтва — 27.8.1937, Мiнск, турма НКВД], святар. З сям’i рабочага. Скончыў Магiлёўскую Духоўную семiнарыю i акадэмiю ў Санкт-Пецярбургу. Атрымаў дыплом лiцэнзiята тэалогii. Прыняў сакрамэнт святарства (1903). З 1904 вiкарый, з 1906 пробашч касцёла Унебаўзяцця НПМ у в. Прыдруйск Дрысенскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Пiедруя, Латвiя. З 1912 служыў у парафii Звеставання НПМ у в. Фашчаўка Горацкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Шклоўскi р-н Магiлёўскай вобл. З 1920 — у касцёле св. Мiхала Арханёла ў в. Чарэя, цяпер Чашнiцкi р-н Вiцебскай вобл., парафii Нараджэння НПМ у Талачыне Аршанскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл., з 1928 — у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў мяст. Сянно Магiлёўскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. З 1933 пробашч касцёла св. Роха на Залатой Горцы ў Мiнску. Перад арыштам служыў у касцёле Узвышэння Св. Крыжа (на Кальварыйскiх могiлках у Мiнску). Арыштаваны 31.5.1937 у Мiнску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 28. Падчас следства жорстка катаваны следчым А. М. Гепштэйнам. Асуджаны 25.8.1937 паводле пастановы калегii НКВД як «кiраўнiк Мiнскай фiлii контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганiзацыi ПАВ», за «шпiянаж на карысць буржуазнай Польшчы i спробу звяржэння савецкай улады ў БССР» да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 30.4.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Б. i iнш. № 25502-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.

Кр.: Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944-1992; БНДЦЭД; Осипова, Гонения на Католическую Церковь в СССР; Dzwonkowski, Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR', Литургический календарь; Losy Kościoła Katolickiego na Białonisi w latach 1917—1953; Маракоў Л. Ахвяры i карнiкi. Мн., 2007.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 40-41.)

БОРОДЗЮЛЯ Иосиф Иосифович. Дополнение: Кр.: Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992: Жарнасек I., Язэп Барадзюля. Дваццаць пяць гадоў турмы, лагераў i ссылкi // Наша вера. 1995. № 1; Dzwonkowski, Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 43.)

[БОРСУК Викентий Михайлович]
Дополнение:
БОРСУК Вiнцэнт Мiхайлавiч [1898 цi 1899, Алiшкi (Oliszki) Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 1980], святар. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (чэрв. 1925). Прызначаны вiкарыем парафii Перамянення Пана ў мяст. Вавёрка Лiдскага пав. Васiлiшскага дэканата, цяпер Лiдскi р-н Гродзенскай вобл. З чэрв. 1926 служыў у парафii Нараджэння НПМ у мяст. Вiдзы Браслаўскага пав. [дэканата, цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл. З чэрв. 1927 служыў у адным з касцёлаў Вiльнi. З 1928 адмiнiстратар парафii Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў мяст. Крулеўшчына, цяпер Докшыцкi р-н Вiцебскай вобл., касцёла Мацi Божай Ружанцовай у в. Зашчэсле (6 км ад Крулеўшчыны). У 1930 пробашч касцёла Найсвяцейшай Троqцы у в. Бенiца Ашмянскага пав. i дэканата, цяпер Маладзечанскi р-н Мiнскай вобл. З 1931 у парафii Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў в. Лоск, цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл. З 1935 адмiнiстратар касцёла Найсвяцейшай Троqцы ў в. Докшыцы Надвiлейскага дэканата, цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. З 1937 пробашч парафii Унебаўзяцця НПМ у мяст. Тургелi (Лiтва), касцёла св. Антонiя Падуанскага ў в. Малая Бераставща Бераставiцкага дэканата, цяпер Бераставiцкi р-н Гродзенскай вобл. З лiст. 1940 у парафii Звеставання НПМ у в. Вялiкая Бераставiца Бераставiцкага дэканата, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. З чэрв. 1942 пробашч касцёла Унебаўзяцця НПМ у в. Капцёўка, цяпер Гродзенскi р-н. Арыштаваны 30.6(цi 7).1945. Пад следствам знаходзiўся ў Гродзенскай турме НКВД. Асноўным аргументам у абвiнавачаннi святара стаў факт пахавання забiтага партызанамi ўзiмку 1943 палiцэйскага Баляслава Смялоўскага. Паводле паказанняў некаторых сведкаў, якiя праходзiлi па справе, святар гаварыў пра Смялоўскага як пра «добрага чалавека, якi шчыра служыў нямецкай дзяржаве, але ад рук бандытаў-бальшавiкоў загiнуў». Тады ж святар быццам бы заклiкаў «прысутных неадкладна паведамляць у жандармерыю i палiцыю аб з’яўленнi партызан у вёсцы i пры магчымасцi самiм на месцы забiваць бандытаў-бальшавiкоў». У абвiнаваўчым заключэннi Б. ставiлi у вiну «заклiкi да насельнiцтва весцi барацьбу супраць савецкiх партызан i паклёп на Савецкую ўладу». Справу слухалi на закрытым пасяджэннi Гродзенскага абл. суда. Асуджаны 29.10.1946 да 8 гадоў ППЛ i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Каргопальскi лагер МДБ Архангельскай вобл. Пасля вызвалення ў 1948 выехаў у Полыичу. 15.4.1998 пракуратура РБ «не знайшла падстаў для апратэставання судовых пастаноў, якiя адбылiся па справе», i пакiнула ў сiле вызначэнне калегii па крымiнальных справах Вярхоўнага суда БССР ад 12.11.1946.

Kp.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны; Ярмусик. Католический Костел в Беларуси в 1945—1990.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 60-61).

[Борувко Юлиан] Дополнение: БАРОЎКА Юльян Банiфацавiч [26.4.1886, в. Лынкiшкi Вiленскага пав., цяпер Лiтва — 10.3.1964, в. Рэпля Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.], святар. З польскай сялянскай сям’i. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (1910). Прызначаны вiкарыем касцёла Адшукання Св. Крыжа ў Гродне. У 1915 пробашч касцёла св. Яна Хрысцiцеля у в. Нарэўка (Narewka) Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча. Прамаўляў казаннi па-беларуску. У 1917 за крытыку нямецкага афiцэра арыштаваны акупацыйнымi ўладамi. Зняволены на 3 месяцы ў Беластоцкай турме. У 1920 адмiнiстратар парафii Звеставання НПМ у мяст. Вiшнеў аднайменнага дэканата, цяпер Вiшнева Валожынскага р-на Мiнскай вобл. З 1922 у касцёле св. Апосталаў Пятра i Паўла ў в. Баруны Ашмянскага пав. i дэканата, цяпер Ашмянскi р-н Гродзенскай вобл. З 1929 у парафii Найсвяцейшай Тройцы ў в. Забрэжжа Валожынскага пав. Вiшнеўскага дэканата, цяпер Валожынскi р-н. З 1934 вiкарый касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Вiльнi. У 1936 зноў у Гродне. Са снеж. 1937 у парафii НПМ у в. Рэпля Лунiнецкага дэканата. Прапагандаваў iдэi асветы для бел. народа, выступаў за развiццё роднай мовы. Падтрымлiваў дзейнасць Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi, фiнансава дапамагаў бел. перыядычным выданням «Krynica» i «Chryscijanskaja Dumka». Падчас 2-й сусветнай вайны i ў першыя пасляваенныя гады жыў у Вiльнi. Арыштаваны 24.11 (цi 12). 1948. Асуджаны 26.3.1949 да 25 гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Вызвалены 5(цi 11).3.1955. Вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Малынiшчах Ашмянскага р-на, потым вярнуўся у парафiю ў в. Рэпля. Атрымаў дазвол на душпастырскую дзейнасць, служыў у касцёле. Рэабiлiтаваны 28.5.1998.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Garbińsky, Turonak, Bialoruski ruch chrześcijański XX wieku.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 47-48).

БОРЫСОВИЧ Антоний Борисович
Дополнение: БАРЫСОВIЧ Антонi Францавiч.
Кр.: Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; БНДЦЭД; НАРБ, IКБР; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990; Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 50-51).

БОРЫСЮК Ян Казимирович. Дополнение: Кр.: Spis kosciołow i duchowieństwa diecezji pińskiej; Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 52).

БРЫЧКОЎСКI Баляслаў [1909, в. Мiхалёўшчына (цi Miхалiнава) Рубяжэвiцкай вол. Мiнскага пав., цяпер Дзяржынскi (або Стаўбцоўскi) р-н Мiнскай вобл. — 1942], святар. З сялянскай сям’i. Скончыў Пiнскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (1936). З 1937 в. а. пробашча касцёла св. Яна Хрысцiцеля ў мяст. Крывошын Баранавiцкага пав. Наваградскага ваяв., цяпер Ляхавiцкi р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны гестапа ў 1942. Зняволены з iншымi святарамi ў лагеры Калдычэва каля Баранавiчаў. Атручаны газам.

Кр.: Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Losy Kościoła Katolickiego na Bialorusi w latach 1917—1953; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 62-63).

БУДЗЬКА Францiшак Карлавiч [23.1.1884—2.1.1920, каля Полацка Вiцебскай губ.], святар, культурна-асветнiцкi дзеяч, пiсьменнiк, перакладчык. З бел. сялянскай сям’i. Скончыў Вiлейскае павятовае вучылiшча (1899), здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камiсii Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругi (1901). З 1901 вучыўся ў Магiлёўскай духоўнай семiнарыi ў Санкт-Пецярбургу, дзе пачаў перакладаць на бел. мову рэлiгiйныя кнiгi. У 1906 працягваў вучобу ў мiтрапалiтальнай духоўнай акадэмii. У 1907 вымушаны адмовiцца ад далейшай вучобы з-за фiнансавага становiшча. Прыняў сакрамэнт святарства (1907). 9.1.1908 прызначаны вiкарыем у Полацк у касцёл Мацi Божай Ружанцовай. З 1912 душпастыр у Санкт-Пецярбургу, адначасова выкладаў у Сестржанцэвiцкiм павятовым вучылiшчы пры касцёле св. Станiслава. Матэрыяльна падтрымлiваў выданне першай бел. каталiцкай газ. «Biełarus» (Вiльня, 1913—15). Пасля 1917 у Полацкiм дэканаце. Член арганiзацыйнага камiтэта i ўдзельнiк 1-га з’езда бел. каталiцкага духавенства (Мiнск, 24—25.5.1917). Адзiн з пачынальнiкаў бел. каталiцкага выдавецкага руху. З усталяваннем ва Усх. Беларусi савецкай улады пераследаваўся органамi бяспекi. Памёр ад запалення лёгкiх.

Кр.: Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939; Dzwonkowski, Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR; Garbińsky, Turonak, Białoruski ruch chrześcijański XX wieku.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 63).

БУДКЕВИЧ Константин, прелат.
Дополнение: Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 64).

БУЗЫЦКI Мiхал Iгнатавiч [1862 цi 1864, в. Таранкавiчы Сенненскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Лепельскi р-н Вiцебскай вобл. — 24.12.1937, Вiцебск, турма НКВД], святар. З сям’i польскага службоўца. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства (1887). Да 1900 пробашч касцёла св. Антонiя Падуанскага ў в. Губiна (Камень-Губiн) Лепельскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Лепельскi р-н Вiцебскай вобл. У 1901—09 пробашч парафii Унебаўзяцця НПМ у в. Антушы, цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. У 1910 у касцёле св. Апосталаў Пятра i Паўла ў г. Колпiна каля Санкт-Пецярбурга. У 1914 пробашч парафii Унебаўзяцця НПМ у в. Непароты Вiцебскага пав., цяпер Шумiлiнскi р-н Вiцебскай вобл. З 1922 у касцёле Звеставання НПМ у мяст. Гарадок Вiцебскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 6.12.1937 паводле пастановы калегii НКВД як «член ПАВ» i за «шпiянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабiлiтаваны 3.12.1957 трыбуналам БВА.
З Б. па адной справе (№ 4098-п; захоўваецца ў apxiвe КДБ Вiцебскай вобл.) праходзiлi парафiяне: Дземянюк-Маргалай Тэафiла Юр’еўна (н. у 1866), Корвiн-Касакоўская Эўфразiя Нiкадзiмаўна (1875), Ласько Kaзiмip Адамавiч (1884), Станкевiч Iван Iванавiч (1873), i вiцябляне, выкладчык Вiцебскага полiтэхнiчнага тэхнiкума Бамштэйн Iсак Iсакавiч (1889), хатняя гаспадыня Клаўз Эма-Эла Эдуардаўна (1873), возчык Вiцебскага пiваварнага завода Насветнiкаў Мiтрафан Васiлевiч (1902), токар завода «Камiнтэрн» Рагажынскi Якаў Фёдаравiч (1894), рахункавод фабрыкi «KIM» Руднiцкi Мiкалай Сiлавiч (1907).

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памятная книжка Витебской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; НАРБ, IКБР; БНДЦЭД.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 64-65).

БУЙНОВСКИЙ Викентий
Дополнение: Прызначаны вiкарыем касцёла св. Антонiя Падуанскага ў Вiцебску. З 1913 служыў у фiлiяльным касцёле НПМ у в. Грыбавец Быхаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Кiраўскi р-н Магiлёўскай вобл. Арыштаваны ЧК у 1921. Неўзабаве вызвалены. Зноў арыштаваны ў 1922 за супрацiў канфiскацыi касцёльнай маёмасцi. Асуджаны да 5 гадоў ППЛ. У сак. 1923 этапаваны ў Яраслаўль, у крас. 1923 — у Бутырскую турму Масквы. Вызвалены праз абмен палiтвязнямi памiж Польшчай i СССР. З другой паловы 1923 адмiнiстратар касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў в. Iлля Вiленскага дэканата, цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. У 1929 адмiнiстратар касцёла НПМ у в. Батурына, цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. З 1930 пробашч парафii Узвышэння Св. Крыжа ў в. Бяльмонт Браслаўскага дэканата, цяпер у складзе в. Ахрэмаўцы Браслаўскага р-на Вiцебскай вобл.

[Скончался 11.8(или 9).1946.]

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Calalogus ecclesiarum el cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis; Dzwonkowski, Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR; Литургический календарь; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 66).

БУЙНОВСКИЙ Леон Михайлович
Дополнение: Прызначаны вiкарыем парафii Беззаганнага Зачацця НПМ у Маскве. З лiп. 1921 рэктар каплiцы Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў в. Рудня-Шлягiна Гомельскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Веткаўскi р-н Гомельскай вобл. Пазней в. а. пробашча i дэкана касцёла Унебаўзяцця НПМ у Гомелi. У пачатку 1922 арыштаваны ЧК за супрацiў канфiскацыi касцёльнай маёмасцi. Вызвалены. 23.4.1922 перайшоў на нелегальнае становiшча, хаваўся ў Гомелi пад чужым прозвiшчам. Каб дапамагчы 10 арыштаваным у Гомелi парафiянам, прыехаў у маi 1922 у Маскву i перадаў польскаму амбасадару iнфармацыю аб рэпрэсiях супраць гомельскiх католiкау. 19.5.1922 у польскай камiсii па рэпатрыяцыi папярэджаны, што павiнен быць асцярожным i ў выпадку рэпрэсiй выехаць у Польшчу. Арыштаваны ў Мiнску ў канцы мая 1922. Вызвалены ў 1924 праз абмен палiтвязнямi памiж Польшчай i СССР. У 1925—32 пробашч касцёла св. Мiхала Арханёла ў мяст. Iвянец, цяпер Валожынскi р-н Мiнскай вобл., вiзiтатар школ катэхiзацыi Пiнскай дыяцэзii. З 1934 в. а. пробашча парафiяльнага касцёла св. Апосталаў Пятра i Паўла ў в. Мядзведзiчы Баранавiцкага пав., цяпер Ляхавiцкi р-н Брэсцкай вобл., рэктар фiлiяльнага (пры парафii ў Мядзведзiчах) касцёла ў в. Сiняўка, цяпер Клецкi р-н Мiнскай вобл. Арыштаваны нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi 27.6.1942. Зняволены ў Баранавiцкай турме. Паводле адных звестак, расстраляны 13.7.1943 з 14 iншымi святарамi на гарадскiх могiлках, паводле iншых — загiнуў у нямецкiм лагеры ў Калдычэве каля Баранавiчаў.

Кр.: Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Литургический календарь; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; З асабiстага apxiвa У. Васькова.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 66-67).

БУЙЧЫК Вiктар Паўлавiч [1912, мяст. Камаi Свянцянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл. — ?], арганiст. З польскай сялянскай сям’i. Да арышту служыў у касцёле св. Яна Хрысцiцеля ў мяст. Камаi. Арыштаваны 21.2.1941. Асуджаны 28.5.1941 асобай нарадай НКВД як «член паўстанцкай арганiзацыi «ПАВ» да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комi АССР. Далейшы лес невядомы. Рэабiлiтаваны 24.11.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца у архiве УКДБ Вiцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, IКБР.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 67-68).

БУЛО Ян Георгiевiч [1864, в. Цяльшаны Шавельскага пав. Ковенскай губ., цяпер Лiтва — пасля 1928], святар. З каталiцкай сям’i. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства (1887). Да 1902 адмiнiстратар касцёла Святога Духа ў мяст. Ула, цяпер Бешанковiцкш р-н Вiцебскай вобл. У 1910 у парафii Найсвяцейшай Багародзiцы Ларэтанскай у Арэнбургу, Расiя. Перад арыштам пробашч касцёла Нараджэння НПМ у Барысаве Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. Арыштаваны 18.7.1922. Асуджаны 31.10.1922 ЧК як «член ПАВ» i за «шпiянаж на карысць Польшчы» да 5 гадоў ППЛ з канфiскацыяй маёмасцi. Пасля вызвалення (1927) выехаў у ЗША. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны трыбуналам БВА 15.4.1991, ваеннай калепяй Вярхоўнага суда БССР 14.7.1996. Асабовыя справы Б. № 35141-с i № 36839-с захоўваюцца ў архiве КДБ Беларусi.

Кр.: Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; БНДЦЭД; НАРБ, IKБP; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 69).

БУРАК Марк [1879—15.7.1943], святар, верагодна, брат К. Бурака(1). Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (1902). З 1905 адмiнiстратар парафii св. Яна Хрысцiцеля ў в. Мсцiбава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваукавыскi р-н Гродзенскай вобл. Дзякуючы намаганням i ахвярнасцi святара ў парафii пабудаваны касцёл (1919). Ганаровы канонiк Вiленскай архiдыяцэзii. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, уваходзiў у штаб Беластоцкай акругi АК. Расстраляны фашыстамi ў лесе каля мяст. Свiслач, цяпер г. п. Гродзенскай вобл. У 1945 перапахаваны на могiлках у Мсцiбаве.

Кр.: Памятная книжка Гродненской губернии; Памятная книж¬ка Виленской губернии; Catalogus ecclesiarum el cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis; Losy Kościoła Katolickiego na Bialorusi w latach 1917—1953; Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны.

(1) Бурак Kaзiмip [1875 — ?], святар. Прыняў сакрамэнт святарства (1900). З 1904 i не менш чым да 2-й сусветнай вайны пробашч касцёла св. Апостала Пятра ў в. Вялiкiя Салечнiкi Вiленскага пав., цяпер Лiтва.
Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 69-70).

БУЯР Юзаф [1882 —лют. 1943], святар. Прыняў сакрамэнт святарства (1908). Да 2-й сусветнай вайны жыў у салезiянскiм кляштары Ахвяравання НПМ у Ружаныстоку (Różanystok) Дамброўскага дэканата, Польшча. Падчас нямецкай акупацыi в. а. кiраўнiка салезiянскай супольнасцi ў Кургане Лiдскага дэканата. Арыштаваны гестапа летам 1942. Зняволены ў Лiдскай турме. У снеж. 1942 з-за цяжкай хваробы пераведзены ў мясцовую бальнiцу, дзе i памёр.

Кр.: Krahel Т., Rozstrzelani w Lidzie, // Czas Miłosierdzia, 1998, № 3; Losy Kościoła Katolickiego na Bialorusi w latach 1917—1953.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 70).

БЯЛIНIС Карл [1868— ?], святар. Прыняў сакрамэнт святарства (1905). Служыў у парафii бернардзiнцаў у Глуску, цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. У 1907—09 у касцёле Унебаўзяцця НПМ у в. Журавiчы (Старыя Журавiчы), цяпер Рагачоўскi р-н Гомельскай вобл. З 1911 адмiнiстратар парафii НПМ у в. Харомцы Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер Акцябрскi р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны. Вызвалены (верагодна, у пачатку 1920-х). Пазней служыў у Лiтве.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Каталiцкае духовенства Мiнскай дыяцэзii; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccv duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 71).

БЯЛIНСКI [? — 4.3.1942], святар Мiнскай дыяцэзii. Арыштаваны фашыстамi 18.1.1942. Вывезены ў Браслаў, цяпер райцэнтр Мiнскай вобл. Потым перавезены ў Глыбоцкую турму. Расстраляны каля в. Беразвечча, цяпер в. Беразвецкiю Абруб Глыбоцкага р-на Вiцебскай вобл.

Кр.: Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 71).

[ВАГНЕР Николай]
Дополнение: Вагнер Николай Станиславович. Реабилитирован 10.5.1989 прокурором Гродненской обл. Личное дело № 9178 находится в архиве КГБ Гродненской обл.

Кр.: Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; БНДЦЭД; НАРБ, IКБР; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Жертвы политического террора в СССР; Krahel Т. Duchowni archidiecezji wileńskiej represjonowani w latach okupacji sowieckiej (1939—1941).

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 74-75).

ВАЛЕНТИНОВИЧ Виктор
Дополнение: [Валентинович Виктор Янович.] Арыштаваны 26.8.1930. Асуджаны 3.12.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў высылкi ў Казахстан з канфiскацыяй маёмасцi. Загiнуў у зняволеннi. Рэабiлiтаваны 31.10.1989 пракуратурай Мiнскай вобл. Асабовая справа в. № 28600-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; БНДЦЭД; НАРБ, IКБР; Литургический календарь; Книга памяти расстрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 80-81).

ВАЛЫНЕЦ Вiтольд Вiктаравич [1919, в. Германiшкi Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Воранаўскi р-н Гродзенскай вобл. — ?], арганiст. З бел. сялянскай сям’i. У другой палове 1930-х служыў у касцёле св. Юзафа ў мяст. Ляхавiчы аднайменнага дэканата, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштаваны 29.10.1940. Асуджаны 3.6.1941 як «член контррэвалюцыйнай арганiзацыi» да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны (з прыгаворанымi па гэтай жа справе i на той жа тэрмiн парафiянамi Каладзiнскiм Уладзiславам Уладзiслававiчам (н. у 1910), Навiцкiм Станiславам Iванавiчам (1912), Тваркевiч Марыяй Паўлаўнай (1902), Хмарай Вiтальдам Антонавiчам (1905), братамi Явароўскiмi— Iванам Мiхайлавiчам (1915) i Станiславам Мiхайлавiчам (1918), Ядчак Сафiяй Iванаўнай (1900), ЯдчакЯнай-Данутай Казiмiраўнай (1923) у Паўночна-Усходнi лагер МДБ Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 21.8.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Групавая справа в. i iнш. № 9715-с з фотаздымкамi захоўваецца ў архiве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: НАРБ, IКБР.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 81-82).

BAPHAC Мiхал Iгнатавiч [1877, в. Шынкуны Ковенскай губ., цяпер Лiтва — 11.3.1938, Магiлёу, турма НКВД], святар. З бел. сялянскай сям’i. Скончыў Магiлёўскую духоўную семiнарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства (1900). У 1902—08 пробашч касцёла ў в. Яшмуйжа (тагачасны паштовы адрас: ст. Прэлi) Дзiнабургскага пав. Вiцебскай губ., цяпер Прэйлi, Латвiя. З 1913 вiкарый касцёла Унебаўзяцця НПМ пры кляштары дамiнiканцаў у в. Аглона (тагачасны паштовы адрас: ст. Самерсет) Дзiнабургскага пав. З 1923 адмiнiстратар парафii Унебаўзяцця НПМ у в. Iвандар Чэрыкаўскага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. У 1926—28 i, верагодна, пазней пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў мяст. Лазавiца Клiмавiцкага пав. Магiлёўскай губ., цяпер Клiмавiцкi р-н Магiлёўскай вобл. З 1936 пробашч парафii Унебаўзяцця НПМ у Мсцiславе Магiлёўскай вобл. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 6.12.1937 як «агент буржуазнай Польшчы» да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны з шэрагам падследных Магiлёўскай турмы НКВД. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 16.1.1989. Асабовая справа В. захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; БНДЦЭД; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 85).

ВАРХАПОВIЧ Уладзiслаў [1910—13.7.1942, Баранавiчы Брэсцкай вобл.], святар. Прыняў сакрамэнт святарства (1937). Пасля 1939 (?) вiкарый касцёла Звеставання НПМ у Ганцавiчах Лунiнецкага дэканата, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштаваны гестапа 29.6.1942. Перавезены ў Баранавiцкую турму. Расстраляны. Пахаваны на праваслаўных могiлках у Баранавiчах (?).

Кр. : Losy Kościoła Katolickiego na Biaiorusi w latach 1917—1953; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 85-86).

[ВАСИЛЕВСКИЙ Ян Александрович]
Дополнение:
Кр.: Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Spis kościołow i duchowieńshva diecezji pińskiej; БНДЦЭД; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Литургический календарь; Книга памяти расстрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy ditchowni w golgocie Wschodu; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси а 1945—1990; Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 87-89).

[ВАСЮТЕНЕК Петр]
Дополнение: Петр Иосифович.
Арыштаваны 4.1.1952. Асуджаны 25.3.1952 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агiтацыю» да 25 гадоў ППЛ з канфiскацыяй маёмасцi. Паводле некаторых звестак, этапаваны ў Варкуцiнскi лагер МДБ Комi АССР i Архангельскай вобл. 31.1.1955 судовай калегiяй па крымiнальных справах Вярхоўнага савета БССР тэрмiн пакарання знiжаны да 10 гадоў. Вызвалены 9.5.1956 са зняццем судзiмасцi. Рэабiлiтаваны 4.7.1956 прэзiдыумам Вярхоўнага суда БССР. З 27.1.1957 зноў служыў у Кабыльнiцкiм касцёле. 16.4.1961 пазбаўлены рэгiстрацыi за «грубае парушэнне савецкага заканадаўства аб рэлiгiйных культах». У 1962 пасля закрыцця касцёла выехаў у Беласток (Białystok), Польшча, дзе стаў вiкарыем фарнага касцёла Унебаўзяцця НПМ. З лют. 1969 пробашч i дэкан касцёла св. Антонiя Падуанскага ў мяст. Сакулка (Sokółka), Польшча. Асабовая справа в. № 15917-с захоўваецца ў архiве КДБ Беларусi.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; НАРБ, ф. 952, в. З, с. 7, л. 7; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 89-90).

[ВАЧИНСКИЙ Петр]
Дополнение:
ВАШЧЫНСКI Пётр [1896 цi 1895—1950, ГУЛАГ], святар. Прыняў сакрамэнт святарства (1922). З 1930 в. а. пробашча грэка-каталiцкага касцёла ў в. Курачэва (Kuraczewo) Бельскага пав. i дэканата, Польшча. З 1935 в. а. пробашча парафiяльнага грэка-каталiцкага касцёла ў в. Збураж Брэсцкага пав. i дэканата, цяпер Маларыцкi р-н Брэсцкай вобл. З 1939 в. а. пробашча грэка-каталiцкай парафii св. Юзафа ў в. Альпень Столiнскага дэканата, цяпер Столiнскi р-н Брэсцкай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, служыў у парафiяльным касцёле Божага Цела ў Давыд-Гарадку, цяпер Столiнскi р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны ў 1945 у Пiнску той жа вобл. Асуджаны да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны, верагодна, у Варкуцiнскi лагер МДБ Комi АССР. Загiнуў у зняволеннi.

Кр.: Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 90).

[ВЕБЕР Ян]
[Дополнение]
Кр.: Памятная книжка Виленской губернии; Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1955; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 100).

[ВЕЛЬГАТ Ян]
Дополнение:
ВЕЛЬГАТ Ян [29.3.1904, в. Бярозаўка (Brzozówka) Ломжынскай дыяцэзii i губ., цяпер Польшча — 22.2.1993, Аўгустова (Augustowo), Польшча], святар. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю, ун-т iмя Стэфана Баторыя. Прыняў сакрамэнт святарства (21.6.1936). Прызначаны вiкарыем касцёла св. Роха ў Беластоку аднайменнага дэканата, Польшча. Падчас 2-й сусветнай вайны пробашч парафii Перамянення Пана ў в. Задзеўе Надвiлейскага дэканата, цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл., таксама адмiнiстратар касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ i св. Антонiя Падуанскага ў мяст. Паставы аднайменнага дэканата, цяпер Вiцебскай вобл. У пачатку 1948 адзiны святар у 13 парафiях Пастаўскага дэканата. Арыштаваны 9.2.1949 у Оршы Вiцебскай вобл. Вывезены ў Бутырскую турму Масквы. Асуджаны да 10 ППЛ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Тайшэцкi лагер МДБ Iркуцкай вобл. У 1954 пераведзены на Урал. Вызвалены 10.11.1955. Дадому вярнуўся iнвалiдам. У 1958 выехаў у Польшчу. З 4.10.1958 вiкарый парафii св. Ганны ў Штуме (Sztum), адмiнiстратар касцёла Унебаўзяцця НПМ у Галiнах (Galiny), Польшча.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 90-91).

ВЕНАЖЫНДЗIС Ян Алаiзiевiч [1901, в. Павiцiне Вiлькамiрскага пав. Ковенскай губ., цяпер Лiтва— 14.11.1967, Лiтва], святар. З лiтоўскай сялянскай сям’i. Скончыў 3 класы Вiлькамiрскай гiмназii (1914). Падчас 1-й сусветнай вайны працаваў на бацькаўскай гаспадарцы. У 1919 паступiў на тэалагiчны ф-т Вiленскага ун-та iмя Стэфана Баторыя. Прыняў сакрамэнт святарства (1927). Прызначаны вiкарыем парафii Узвышэння Св. Крыжа ў мяст. Кальварыя (Kalwaria) аднайменнага дэканата, Лiтва. З 1930 адмiнiстратар касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у в. Аланы Кальварыйскага дэканата, Лiтва. З 1937 пробашч парафii св. Лiна ў в. Пеляса Лiдскага пав. Радуньскага дэканата, цяпер Воранаўскi р-н Гродзенскай вобл. У пасляваенны час служыў у касцёле Унебаўзяцця НПМ i св. Юрыя ў мяст. Нача Лiдскага, Вiленскага i Троцкага пав. Рудзенскага дэканата, цяпер вёска Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 15.1.1951. Абвiнавачваўся ў «правядзеннi антысавецкай агiтацыi». Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 7.6.1951 да 15 гадоў ППЛ з канфiскацыяй маёмасцi. 1.9.1951 тэрмiн знiжаны да 10 гадоў. Вызвалены ў лiп. 1956 пастановай Вярхоўнага Савета СССР. Вярнуўся на радзiму. 26.9.1956 зарэгiстраваны на апошнiм месцы службы.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis; НАРБ, ф. 952, в. 3, с. 2, л. 103; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 91-92).

[ВЕРЕМЕЙ]
Дополнение:
ВЕРАМЕЙ Пётр Kaзiмiровiч (?) [1890— ?]
Кр.: Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 92).

ВЕРЖБИЦКИЙ Иосиф Фомич
Дополнение:
У лагеры 1.9.1937 узяты пад варту i прыгавораны 2.9.1937 лагернай тройкай пры НКВД Карэльскай АССР за «антысавецкую прапаганду сярод зняволеных» да ВМП з канфiскацыяй маёмасцi. Расстраляны. [13.9.1937, ГУЛАГ, ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэльскай АССР] Па апошняй справе рэабiлiтаваны пракуратурай Карэльскай АССР 13.4.1989.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Elenchns cleri el ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Жертвы политического террора в СССР.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 101-102).

ВЕРСОЦКИЙ Ян (Антоний) Янович
Дополнение: Рэабiлiаваны 24.8.1992 пракуратурай Вiцебскай вобл. Асабовая справа в. захоўваецца ў apxiee КДБ Вiцебскай вобл.

Кр.: Elenchus cleri el ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; БНДЦЭД; НАРБ, IКБР; Литургический календарь; Stankievič A. Biełaruski chryścijanski ruch. Vilnia, 1939; Garbińsky, Turonak, Białoruski ruch chrześcijański XX wieku; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Книга памяти расстрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 102-103).

ВЕРЫХО Иосиф
Дополнение: у Маракова дано отчество - Францевич.
Арыштаваны 28.2.1933 у Вiцебску па адрасе: Гарадоцкае шасэ, д. 35. Асуджаны 5.5.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агiтацыю i як арганiзатар антысавецкай арганiзацыi» да 3 гадоў высылкi ў Казахстан. Загiнуў на чужыне. Рэабiлiтаваны 27.9.1989 пракуратурай Вiцебскай вобл. Асабовая справа В. захоўваецца у архiве УКДБ Вiцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могнлевской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; НАРБ, IКБР; БНДЦЭД; Losy Kościoła Kalolickiego na Białorusi w latach 1917-1953; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 104).

[ВИЛЬНЕВЧИЦ Михаил]
Дополнение:
ВIЛЬНЕЎЧЫЦ Мiхал Вiнцэнтавiч [7.12.1912, в.Дубравiца Наваградскага пав. Мiнскай губ., цяпер Навагрудскi р-н Гродзенскай вобл. — 10.5.1997], святар. Скончыў Пiнскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (2.3.1937). Прызначаны в. а. вiкарыя парафiяльнага касцёла Гайнуўка (Hajnówka) Бельска-Падляшскага пав. Бельскага дэканата, Польшча. Арыштаваны з навучэнцамi Свiслацкай гiмназii Болбатам Iванам, Гайнерам Iосiфам, Майхерам Генрыхам 11.11.1939 супрацоўнiкамi НКВД. Зняволены ў турме ў Свiслачы, потым у Ваўкавыску, Баранавiчах, Мiнску, Гомелi. 17.9.1940 асуджаны да 7 гадоў ППЛ. 3.10.1940 этапаваны ў Котласкi лагер НКВД Комi АССР. Вызвалены 12.9.1941 па амнiстыi для польскiх грамадзян. Служыў капеланам у армii генерала У. Андэрса. У Iране звольнены з Войска Польскага i накiраваны ў лагер польскiх сiрот, якi знаходзiўся за 300 км на поўдзень ад Тэгерана. 13.10.1944 з групай сiрот паехаў у Новую Зеландыю, куды ix запрасiла кiраўнiцтва краiны. Служыў там душпастырам. У 1947 выехаў на вучобу ў Бейрут. Пасля 5 гадоў службы святаром у польскай калонii ў Лiване выехаў у Рым. 8.6.1954 атрымаў ступень доктара тэалогii. Служыў святаром для палякаў у Iталii. У кастр. 1957 вярнуўся у Польшчу. Працаваў у Драгiчынскай духоўнай семiнарыi як прафесар тэалогii i святар. У 1975 атрымаў тытул капелана Яго Святасцi. У 1987 узнагароджаны Крыжам Pro Ecclesia et Pontifice.

Кр.: Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pimkiej; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 92-93).

ВОЙНА-APAHCKI Пётр [1904, в. Трабы Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Iўeўcкi р-н Гродзенскай вобл. — 1944], святар. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (1932). Прызначаны вiкарыем касцёла Нараджэння НПМ у мяст. Браслаў аднайменнага дэканата Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. З 1934 катэхет школ пры касцёле св. Апосталаў Пятра i Паўла ў в. Тшцяны (Trzcianne) Беластоцкага пав. Кнышынскага дэканата, Польшча. З 1935 вiкарый парафii Звеставання НПМ у Дабжыневе (Dobrzyniew) Беластоцкага пав. i дэканата, Польшча. У 1937 у касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. З 1938 пробашч парафii св. Ганны ў в. Яшуны Троцкага дэканата, Лiтва. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi, служыў у касцёле Нараджэння НПМ у роднай вёсцы Трабы. Забiты партызанамi.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 95-96).

ВОЙНО Стефан Николаевич
Дополнение:
Кр.: Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Dzwonkowski, Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 94-95).

[ВОЙТЫНЯК Чеслав]
Дополнение: ВАЙТЫНЯК Чэслаў Валянцiнавiч [8.11.1889, мяст Пушчыкова (Puszczykowo) каля Познанi, Польшча — 10.4.1940, Калiнiн-Асташкаў], святар. Скончыў прагiмназiю ў Пушчыкаве, гiмназiю у Познанi! (Poznań). З 1903 сябра Таварыства Тамаша Зана. Вучыўся ў Познаньскай духоўнай семiнарыi, пасля ў Гнезне (Gniezno). Атрымаў сакрамэнт святарства (1914). Прызначаны вiкарыем касцёла ў Пневах (Pniewy) i Костшынi (Kostrzyń), Польшча. З кастр. 1915 капелан 7-га грэнадзёрскага палка прускай армii, дзе служыў да восенi 1918. У студз. 1919 добраахвотнiк у польскiм войску, капелан 15-га уланскага палка, з 1.6.1919 капелан-палкоўнiк. У снеж. 1919 пробашч 14-й познаньскай пяхотнай дывiзii, нам. дэкана ў Познанi. Прымаў удзел як капелан у паўстаннi ў Верхняй Сiлезii, а таксама ў 1919—20 у польска-савецкай вайне, дапамагаў духоўна i медыкаментамi паўстанцам у Косцяне (Kościan) i Гурцы Духоўнай (Górka Duchowna). У1921 узнагароджаны «Крыжам за храбрасць». Як капелан прымаў удзел у змаганнi на познаньскiм фронце, актыўны ўдзельнiк бiтвы пад Вронкамi (Wronki). У пачатку 1922 нам. кiраунiка душпастырскай службы ў Познанi. З 1.9.1929 (паводле iншых звестак, з 1931) капелан у Наваградку. У 1932 дэкан у Брэсце, пробашч брэсцкага гарнiзона. У 1933 атрымаў прызначэнне на пасаду вiцэ-канцлера Палявой курыi польскага войска, працава у бiскупскiм судзе ў Варшаве. 4.9.1939 атрымаў загад назiраць за частковай эвакуацыяй на Усход i, каб выканаць яго, выехаў у Луцк, да бiскупа Адольфа Шэлёнжка, дзе застаўся да прыходу савецкiх войскаў. 20.9.1939 пад савецкiм канвоем перавезены ў Шэпетоўку, пасля ў Фрыдрыхоўку, дзе 23.9.1939 правёў св. Iмшу, сказаўшы пра «дзяўчынку, якая спiць, але прачнецца, бо тая дзяўчынка — гэта Польшча». 28.9.1939 высланы ў Казельск. 1.10.1939 адправiў набажэнства ў «катакомбах». Трэцiм этапам 20.10.1939 трапiў у Старабельскi лагер. Палiтычны камiсар Старабельска Кiршын i камендант палкоунiк Беражкоў накiравалi яго на некалькi дзён у падлагер пры турме на вул. Кiрава. Не выключана, што папярэдне вывозiўся ў Казельскi лагер. У вiгiлiйную ноч 24.12.1939 прывезены ў турму на Лубянцы ў Маскве, адкуль у канцы сак. 1940 адпраўлены ў Асташкава. Потым размешчаны ў адной з транзiтных турмаў г. Калiнiна. Расстраляны ва ўнутранай турме НКВД Калiнiна на свiтанку. У 1941 бiскуп Юзаф Гаўлiна, не ведаючы пра лёс В., хацёў прызначыць яго сваiм генеральным вiкарыем палявога бiскупства пры навастворанай польскай армii генерала У. Андэрса.

Кр.: Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 75-77).

[ВОЙЦЕХОВИЧ Эдвард Феликсович]
ВАЙЦЭХОВ1Ч Эдвард Фел!ксав!ч [22.1.1884, Абабе (?) Ковенскай губ. —1935, М!нск, турма НКВД], святар. Скончыу Маг!лёускую духоуную семшарыю у Санкт-Пецярбургу. Прыняу сакрамэнт святарства (1907). Прызначаны в!карыем у катэдральны касцёл Унебаузяцця НПМ у П!нску. 3 1909 пробашч касцёла Унебаузяцця НПМ у в. Журав!чы (Старыя Журав!чы) Быхаускага пав. Маплёускай губ., цяпер Рагачоуск! р-н Гомельскай вобл. У 1922 у фт!яльным касцёле у в. Пла-шава Мшскага пав., цяпер Дзяржынск! р-н Мшскай вобл. 3 1923 адм!н!стратар катэдральнага касцёла !мя НПМ у М!нску. У 1929 служыу у касцёле Нараджэння НПМ у мяст. Заслауе МЫскага р-на i зноу у Плашаве. Высланы з памеж-най зоны. 3 1930 пробашч параф!! Найсвяцейшай Троицы у в. Росща, цяпер Верхнядзв!нск! р-н В!цебскай вобл. Арыш-таваны 28.6.1934. Асуджаны 3.2.1935 асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Дополнение: [Приходы в Заславле и Плошеве, которые обслуживал В., находились в приграничной зоне, поэтому В. был выслан оттуда.]

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Могилевской губернии; Каталiцкае духовенства Miнcкай дыяцэзii; Книга памяти расстрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 77).

[ВОЛОДКЕВИЧ Каспер]
Дополнение:
ВАЛАДКЕВIЧ Каспар Восiпавiч [8.2.1891, в. Слабодка Вiленскага цi Ашмянскага пав. Вiленскай губ. — 20.8.1970], святар, грамадскi дзеяч. У 1909 скончыў гарадское 3-класнае вучылiшча ў Ашмянах, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. З 1912 вучыўся ў Вiленскай духоўнай семiнарыi. Прыняў сакрамэнт святарства (1919). Служыў вiкарыем парафii св. Антонiя Падуанскага ў мяст. Сакулка (Sokółka) Беластоцкага ваяв. (Польшча), касцёла св. Яна Хрысцiцеля ў мяст. Васiлiшкi, цяпер Шчучынскi р-н Гродзенскай вобл. З 1923 пробашч парафii Мацi Божай Ружанцовай i св. Казiмiра ў в. Маева (Majewo) Сакульскага пав. i дэканата, Польшча. Прыхiльнiк Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi. Распаўсюджваў сярод парафiян бел. выданнi. У пачатку лiп. 1923 абвiнавачаны польскiмi уладамi ў антыдзяржаўнай дзейнасцi. Апраўданы 26.10.1923 акруговым судом у Вiльнi. З 1929 адмiнiстратар касцёла св. Антонiя Падуанскага ў в. Малая Бераставiца Бераставiцкага дэканата, цяпер Бераставiцкi р-н Гродзенскай вобл. З 1934 душпастыр парафii Беззаганнага Зачацця НПМ у в. Квасоўка Гродзенскага пав. i дэканата, цяпер Гродзенскi р-н. З 1937 пробашч касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Анёлаў Ахоўнiкаў у в. Анжадава Вiленскага пав. Тургельскага дэканата, цяпер Ашмянскi р-н Гродзенскай вобл. Паводле некаторых звестак, таксама служыў у касцёле Унебаўзяцця НПМ у в. Падборжа Беняконскага дэканата, цяпер Лiтва. З 1.3.1950 хаваўся ад супрацоўнiкаў МУС у парафiян, пераходзiў з аднаго населенага пункта ў другi, спыняўся на некалькi дзён у розных асоб. Дапамагаў сялянам па гаспадарцы: араў, сеяў, малацiў, касiў, склаў некалькi печак. Арыштаваны 28.2.1951 на хут. Антонiшкi Тракайскага р-на, Лiтва. Асуджаны 10.6.1951 Маладзечанскiм абл. судом за «антысавецкую агiтацыю» да 25 гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Нарыльскi лагер МДБ Краснаярскага краю. Патаемна служыў для зняволеных католiкаў. Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь. Рэабiлiтаваны ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда Беларуси.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Garbińsky, Turonak, Białoruski ruch chrześcijański XX wieku; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 79-80).

ВОЛЬСКI Ян [1887—15.10.1942], святар. Прыняў сакрамэнт святарства (1910). Прызначаны вiкарыем катэдральнага касцёла Унебаўзяцця НПМ у Пiнску, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. З 1913 пробашч касцёла бернардынцаў у мяст. Глуск Бабруйскага пав. Мiнскай губ., цяпер райцэнтр Магiлёўскай вобл. З 1921 пробашч касцёла св. Яна Хрысцiцеля ў мяст. Сноў, цяпер Нясвiжскi р-н Мiнскай вобл. З 1937 пробашч парафiяльнага касцёла Унебаўзяцця НПМ у Кобрыне аднайменнага пав. i дэканата, цяпер Брэсцкай вобл., кобрынскi дэкан, ганаровы канонiк Пiнскай капiтулы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторьм. Арыштаваны 9.10.1942 са святаром Уладзiславам Грабельным. Абвiнавачаны фашыстамi ў дапамозе яўрэям. Расстраляны з iмi ў лесе пад Кобрынам.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 96-97).

[Вондоловский Мариан]
Дополнение:
ВАНДАЛОЎСКI Мар’ян Фелiксавiч [1893, в. Каменка Ломжынскага пав. i губ., Польшча — 19.2.1963, Польшча], святар. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (1918). Прызначаны вiкарыем парафii Унебаўзяцця НПМ у мяст. Жалудок, цяпер Шчучынскi р-н Гродзенскай вобл. З 1921 пробашч касцёла Мацi Божай Ружанцовай у мяст. Пескi Ваўкавыскага дэканата i пав. Гродзенскай губ., цяпер Мастоўскi р-н Гродзенскай вобл. З 1931 служыў у касцёле НПМ Каралевы Польшчы ў в. Вялiкая Рагознiца, цяпер Мастоускi р-н Гродзенскай вобл. З 1933 адмiнiстратар парафii св. Яна Хрысцiцеля ў мяст. Масты Лунiнецкага дэканата, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны НКВД 11.8.1950. Абвiнавачваўся як удзельнiк «антысавецкай арганiзацьи». Асуджаны 18.11.1950 да 25 гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Парафiяне пiсалi лiсты аб невiнаватасцi святара вышэйшаму кiраунiцтву СССР, але гэта вынiкаў не дало. 20.10.1954 трыбунал БВА паменшыў тэрмiн да 10 гадоў ППЛ i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Пасля датэрмiновага вызвалення вярнуўся ў БССР. «Улады працягвалi з падазрэннем i схаванай варожасцю ставiцца да святароў. Упаўнаважаны Савета па справах рэлiгйных культаў пры СНК СССР па Гродзенскай вобл. П. Чыж пiсаў у «Докладной записке» сакратару ЦК КПБ К. Т. Мазураву: «Обращает внимание тот факт, что возвратившиеся из заключения служители религиозных культов активно проводят работу по усилению религии среди населения... Отдельные из них — ксендзы Мариян Вандоловский, Мечислав Радишевский, Ян Чернецкий, Мяновский пытаются возобновить антисоветскую деятельность» (1). Паводле звестак мiжнароднага таварыства «Мемарыял» (Масква), В. зноў арыштаваны 25.6.1957 у Мастах. Прыгавораны 14.8.1957 за «антысавецкую агiтацыю» да 10 гадоў ППЛ. Пасля датэрмiновага вызвалення выехаў у Полыичу. Рэабiлiтаваны 31.6.1996 Гродзенскiм абл. судом.

(1) Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990. С. 139.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990; Жертвы политического террора в СССР.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 82-83).

[ВОРОНЕЦКИЙ Михаил Викторович]
Дополнение:
З 1968 абслугоўваў касцёл Найсвяцейшай Тройцы i Св. Крыжа ў Косаве, цяпер Iвацэвiцкi р-н Брэсцкай вобл. З 1977 у касцёле ў Слонiме Гродзенскай вобл., з 1980 у касцёле св. Мiхала Арханёла ў мяст. Поразава Свiслацкага р-на Гродзенскай вобл. З 7.5.1996 генеральны вiкарый Гродзенскай дыяцэзii, духоўны айцец Гродзенскай семiнарыi.

Кр.: Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 84-85).

[ВОРСЛАВ Иосиф]
[Дополнение] Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Dzwonkowski, Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR; Литургический календарь; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; З асабгстага архiва У. Васькова.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 97).

ВОРСЛАВ Ян Осипович
Дополнение: Кр.: Elenchus cleri et ecclesiarum archidioeceseos Mohiloviensis; Ленинградский мартиролог; Литургический календарь; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 97-98).

ВЫЛЕЖИНСКИЙ (Вылежанский) Франциск (Франтишек) Томашевич
[У Маракова указано отчество] Францыскавiч
Арыштаваны 19.3.1934 у Бабруйску па адрасе: вул. М. Горкага, д. 36, кв. 1. Асуджаны 11.4.1934 тройкай НКВД як «член ПАВ» i за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППЛ з канфiскацыяй маёмасцi. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (Пячорскi) лагер НКВД Комi АССР, у 1937 пераведзены ў Карагандзiнскi лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены ў 1940. Вярнуўся ў Бабруйск цяжка хворым. Працаваў вартаўнiком. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторьи, служыў святаром. Паводле адных звестак, загiнуў у маi 1942. Паводле iншых, пасля прыходу ў Бабруйск Чырвонай Apмii працягваў служыць у касцёле да 1946, калi ў будынку святынi размясцiлi краязнаўчы музей. Рэабiлiтаваны 27.11.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа в. № 14018 захоўваецца ў архiве УКДБ Магiлёўскай вобл.
23.8.1937 у Бабруйску Магiлёўскай вобл, арыштавана хатняя гаспадыня Выляжынская Ксаверыя Францыскаўна (н. у 1868 у в. Жулiнава Дрысенскага пав.), сястра Францыска Выляжынскага. Асуджана 5.11.1937 тройкай НКВД як «удзельнiца контррэвалюцыйнай арганiзацыi» i за «шпiянаж» да ВМП i 15.11.1937 расстраляна. Рэабiлiтавана 10.10.1989 пракуратурай Магiлёўскай вобл. Яе асабовая справа № 12327 захоўваецца ў apxiвe УКДБ Магiлёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Памятная книжка Минской губернии; Каталiцкае духовенства Минскай дыяцэзii; БНДЦЭД; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Канфесii на Беларусi; Литургический календарь; Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Ярмусик, Католический Костел в Беларуси в 1945—1990.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 98-99).

ВЯРБIЦКI Мiкалай Мiкалаевiч [1893, в. Сукневiчы Барысаўскага пав. Мiнскай губ., цяпер Лагойскi р-н Мiнскай вобл. - 11.3.1938, Архангельская вобл., НКВД], арганiст. З бел. сялянскай сям’i. Да арышту служыў у касцёле св. Дамiнiка ў мяст. Хатаевiчы, цяпер в. Акцябр Лагойскага р-на Мiнскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 18.9.1933. Асуджаны (з 50 парафiянамi, большасць з якiх загiнулi ў 1937-45 у ГУЛАГУ) 19.12.1933 тройкай АДПУ за «шпiянаж» i «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскi лагер АДПУ Комi АССР (пас. Мадмас). 24.12.1937 узяты пад варту i 5.1.1938 тройкай НКВД Архангельскай вобл. прыгавораны за «антысавецкую прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (групавая, № 12863-с; захоўваецца ў apxiвe КДБ Беларусi) рэабiлiтаваны 12.10.1960 трыбуналам БВА, па другой - 19.5.1989.

Кр.: Покаяние; НАРБ, IКБР.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 100-101).

ВЯРЖБIЦКI Вiктар [1890—13.7.1942, Баранавiчы Брэсцкай вобл.], святар. Прыняў сакрамэнт святарства (1926). Служыў адмiнiстратарам парафiяльнага касцёла Перамянення Пана ў мяст. Новая Мыш Баранавiцкага пав. Наваградскага ваяв., цяпер вёска Баранавiцкага р-на. Паводле некаторых звестак, служыў у касцёле Унебаўзяцця НПМ у в. Дзераўная Ашмянскага пав. Вiленскай губ., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мiнскай вобл. З 1929 в. а. пробашча парафii НПМ у в. Палонка Баранавiцкага пав. i дэканата, цяпер Баранавiцкi р-н Брэсцкай вобл. З 1936 в. а. пробашча парафiяльнага касцёла св. Юзафа ў в. Вiчуўка Пiнскага пав. i дэканата, цяпер Украiна. Расстраляны фашыстамi.

Кр.: Spis kościołów i duchowieństwa diecezji pińskiej; Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 101).

ВЯЧОРАК Уладзiслаў [1903—1942], святар. Прыняў сакрамэнт святарства (1936). Паводле некаторых звестак, служыў вiкарыем касцёла Божага Цела ў мяст. Дварэц Слонiмскага пав. Дзятлаўскага дэканата, цяпер Дзятлаўскi р-н Гродзенскай вобл., потым у касцёле св. Яна Хрысцiцеля ў в. Параф’янава, цяпер Докшыцкi р-н Вiцебскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны служыў на Мiншчыне. Закатаваны фашыстамi ў 1942. На працягу лiп. — жн. 1942 немцы расстралялi 6 святароў з амаль 50 арыштаваных. Ёсць меркаванне, што святар загiнулi з-за «польскасцi», за выкарыстанне ў набажэнствах выраза «Каралева Кароны Польскай» i за парушэнне забароны аб звоне.

Кр.: Losy Kościoła Katolickiego na Białorusi w latach 1917—1953; Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 104-105).

Григоровский Александр Федорович. З Б. [свящ. Леонардом Барановским] асуджаны i этапаваны ў Салавецкi лагер i некаторыя парафiяне, сярод якiх Грыгароўскi Аляксандр Фёдаравiч (н. у 1880, верагодна, скончыў духоўную семiнарыю), забiты 25.7.1925 ахоўнiкамi падчас уцёкаў.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 44).

Лихарева Софья Александровна. В ноябре 1934 г. жила в Варшаве на Старовисльной ул. Переписывалась с о. Яном Урбаном.

(Руссикум. Архив.)

Маченас Александр Иосифович. Повторно арестован 09.11.1937 и тройкой НКВД СССР от 01.12.1937 по ст. 58-6-10-11 УК РСФСР осужден к ВМН, приговор приведен в исполнение 14.12.1937. Определением коллегии Верховного суда СССР от 06.07.1957 постановление тройки НКВД отменено и дело прекращено за отсутствием состава преступления.
фото
(Сведения предоставил В.С. Моченас.)

[Ожаровский] АЖАРОЎСКI Юрый [1912—10.3.1943], святар. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (1938). Прызначаны вiкарыем, пазней пробашчам касцёла св. Казiмiра ў в. Лiпнiшкi Вiшнеўскага дэканата, цяпер Iўеўскi р-н Гродзенскай вобл. Арыштаваны ў канцы чэрв. 1942 нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi, пасаджаны ў Лiдскую турму. 10.3.1943 са святарамi Аляксандрам Аўгусцiновiчам, Альфонсам Бароўскiм, Стэфанам Дабравольскiм, Вiнцэнтам Лабанам, Люцыянам Мрачкоўскiм, Стэфанам Снягоцкiм, Вiнцэнтам Страснеўскiм, Францiшкам Цыбульскiм вывезены гiтлераўцамi у лес i расстраляны.
«У Вялiкую пятнiцу 1943 г., ноччу, жыхары в. Дайнава (за 10 км ад в. Лiпнiшкi. — Л. М.) адкапалi целы расстраляных святароў i, рызыкуючы ўласным жыццём, перавезлi ix у вёску i пахавалi. У 1960-я гг. праведзена эксгумацыя астанкаў, адбылося ix перазахаванне на Лiдскiх могikках» (Ave Maria. 2003. № 4 (95).

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; http:// media.catholic.by; Krahel Т., Rozstrzelani w Lidzie // Czas Miłosierdzia. 1998. № 3 (98); Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 9.)

[Окрейц?] АКРЭЙЦЬ Мечыслаў [1884—25.6.1942], святар. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (1907). Служыў у парафii Нараджэння НПМ у мяст. Браслаў Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. З 1912 пробашч касцёла св. Юзафа i НПМ у в. Барадзiнiчы Дзiсенскага пав. Вiленскай губ., цяпер Браслаўскi р-н. У 1915 адмiнiстратар парафii Найсвяцейшай Троицы ў в. Супрасль (Supraśl) Беластоцкага дэканата, Польшча. Паводле некаторых звестак, служыў у касцёле Насвяцейшай Троицы ў мяст. Юхновец (Juchnowiec), Польшча. З 1926 у парафii св. Яна Апостала i Евы ў мяст. Кнышын (Knyszyn) Вiленскай архiдыяцэзii, Польшча. З 1933 пробашч i дэкан касцёла Нараджэння НПМ у мяст. Браслаў аднайменнага дэканата. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Трагiчная смерць А. акружана арэолам пакутнiцтва. 3.6.1942 гiтлераўцы сталi знiшчаць насельнiцтва браслаўскага гета. «Некалькi дзён у мястэчку не сцiхала стралянiна. Святар знаходзiўся ў касцёле, калi непадалёку раздалiся крыкi i стрэлы. Ён выбег на цвiнтар i раптам упаў — у яго трапiла шалёная куля. Акупацыйныя ўлады загадалi абвясцiць парафiянам, што ў ксяндза не вытрымала сэрца. Сведкi казалi, што ў апошнiя хвiлiны жыцця святар паказваў уцекачам, у якi бок трэба бегчы».

Кр.: Памятная книжка Вилеиской губернии; Catalogus ecclesiarum el cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis; Niech ich świadectwo Losy Kościoła Katolickiego na Bialorusi w latach 1917—1953; Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 9—10.)

[Окуровский?] АКУРОЎСКI Баляслаў Уладзiслававiч [1887, Кобрын Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], арганiст, бацька Вацлава Акуроўскага. З сям'i польскага службоўца. Да арышту служыў у касцёле Мацi Божай Ружанцовай у мяст. Радунь Лiдскага пав. Вiленскай губ., з 1921 Наваградскага ваяв., цяпер Воранаўскi р-н Гродзенскай вобл. Арыштаваны 16.9.1944. Асуджаны 3.11.1946 за «антысавецкую агiтацыю» да 8 гадоў ППЛ i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
З Б. Акуроўскiм праходзiлi па адной справе (№ п-19988; захоўваецца у архiве УКДБ Гродзенскай вобл.), асуджаныя на той жа тэрмiн i пазбаўленне правоў яго жонка, хатняя гаспадыня Акуроўская Эмiлiя Антонаўна (н. у 1893 у Вiтебску ў сям'i польскага селянiна) i сын, арганiст таго ж касцёла Вацлаў Акуроўскi. Далейшы iх лёс таксама невядомы. Рэабiлiтаваны 14.1.1994 прэзiдыумам Гродзенскага абл. суда.

Кр.: НАРБ, IКБР; БНДЦЭД.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 10.)

[Окуровский?] АКУРОЎСКI Вацлаў Баляслававiч [1912, Вiцебск — ?], арганiст, сын Баляслава i Эмiлii Акуроўскiх. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту служыў у касцёле Мацi Божай Ружанцовай у мяст. Радунь Лiдскага пав. Вiленскай губ., з 1921 Наваградскага ваяв., цяпер Воранаўскi р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 4.9.1944. Асуджаны (з бацькам i мацi) 3.11.1946 за «антысавецкую агiтацыю» да 8 гадоў ППЛ i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лес невядомы. Рэабiлiтаваны 14.1.1994 прэзiдыумам Гродзенскага абл. суда. Групавая справа сям’i А. № п-19988 захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: НАРБ, IКБР.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 11.)

[ОЛДЗЕЙОВСКИЙ] АЛДЗIЕЎСКI (Ołdziejwski) Адольф [17.6.1887, в. Вайтахi (Wojtachy) Беластоцкага пав. Вiленскай губ., цяпер Польшча — 25.6.1941, мяст. Дайлiды (Dojlidy), Польшча], святар. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (чэрв. 1910). Прызначаны вiкарыем касцёла Унебаўзяцця НПМ у мяст. Дзятлава Слонiмскага пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл., потым у парафii св. Станiслава ў в. Даўгiнава Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Вiлейскi р-н Мiнскай вобл. З 1913 вiкарый касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў мяст. Ясянуўка (Jasionówka) Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляскае ваяв., Польшча, парафii Перамянення Пана ў мяст. Перляева (Perlejewo), Польшча, адмiнiстратар касцёла Унебаўзяцця НПМ у в. Дзеркаўшчына Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл. З 1915 пробашч парафii св. Яна Хрысцiцеля ў мяст. Ваўкалата Вiлейскага пав. Вiленскай губ., цяпер Докшыцкi р-н Вiцебскай вобл. З 1924 адмiнiстратар касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў в. Сiдра (Sidra) Дамбровенскага дэканата Вiленскай архiдыяцэзii, Польшча. З 1934 пробашч парафii Найсвяцейшай Тройцы i св. Ганны у в. Тураснь (Turośń) Беластоцкага дэканата, Польшча. У 1936 пераведзены ў касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў мяст. Юхновец (Juchnowiec) таго ж дэканата. З 23.12.1936 адмiнiстратар парафii НПМ у мяст. Дайлiды (Dojlidy) таго ж дэканата, дзе арганiзаваў пабудову новага драўлянага касцёла (1937). 25.6.1941 а 5-й ранiцы ў плябанiю ўварвалiся савецкiя салдаты, якiя схапiлi святара i пацягнулi яго да ракi Бялкi, дзе пасля катаванняў забiлi. Гэтак жа чырвонаармейцы забiлi i 85-гадовага бацьку святара. Пасля падпалiлi касцёл. Па парафiянах, якiя спрабавалi спынiць пажар, салдаты адкрылi агонь. Загiнула каля 20 чалавек. Святара i яго бацьку пахавалi 28.6.1941 на парафiяльных могiлках. 19.11.1994 адбылася ўрачыстае перанясенне парэшткаў святара да адбудаванага праз 50 гадоў пасля пажару касцёла Хрыста Валадара.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis; Чаплинский, Осипова, Мартиролог Католической Церкви в СССР; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS; Krahel Т. Duchowni archidiecezji wileńskiej represjonowani w latach okupacji sowieckiej (1939—1941); Ярмусик, Католический Костел в Белоруссии в годы второй мировой войны.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 11-12.)

[ОНОШКО Владислав] Доп. к лит.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis.
(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 18.)

[Орловский Казимир] Дополнение: АРЛОУСКI Казiмiр [23.11.1914, мяст. Сапоцкiн Аўгустоўскi пав. Сувалкаўскай губ., цяпер г. п. Гродзенскага р-на — 18.5.1987, Гродна], святар. Скончыў гiмназiю св. Казiмiра у г. Сейны (Sejny), Польшча, духоўную семiнарыю ў Ломжы (Łomża), Польшча. Прыняў сакрамэнт святарства (5.11.1939). Прызначаны вiкарыем касцёла Унебаўзяцця НПМ у в. Адамавiчы Гродзенскага пав. Беластоцкага ваяв., цяпер Гродзенскi р-н. Падчас 2-й сусветнай вайны супрацоўнiчаў з АК. У канцы 1944 — пачатку 1945 на год пазбаўлены права выконваць душпастырскiя функцыi, але працягваў сваю службу патаемна. Арыштаваны 5.7.1950 у Ломжы. Пад следствам знаходзiўся ў Гродзенскай турме МДБ. Асуджаны 28.12.1950 Гродзенскiм абл. судом за «правядзенне антысавецкай агiтацыi», «захоўванне антысавецкай лiтаратуры», «супрацоўнiцтва з нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi» да 25 гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Не прызнаў сябе вiнаватым. Этапаваны ва Ухта-Iжэмскi лагер МДБ Комi АССР. 28.9.1955 пастановай Вярхоўнага Савета СССР тэрмiн знiжаны да 10 гадоў. Вызвалены датэрмiнова 8.10.1955. Прыехаў 15.10.1955 у Вiльню, потыму Гродна, адтуль у сваю парафiю Адамавiчы. Дзякуючы намаганням вернiкаў 11.6.1956 зарэгiстраваны на старым месцы працы, дзе служыў амаль да самай смерцi. Апекаваўся вернiкамi суседнiх парафiй. У 1978—84 выконваў абавязкi пробашча парафii Унебаўзяцця НПМ у мяст. Тэолiн (Teolin) Ломжынскай дыяцэзii, Польшча. 26.11.1984 атрымаў ганаровы тытул папскага прэлата. Памёр у Гродзенскiм шпiталi ад сардэчнага прыступу. Пахаваны на парафiяльных могiлках у Адамавiчах. Рэабiлiтаваны 22.7.1998 прэзiдыумам Вярхоўнага суда Беларусi.

Кр.: НАРБ, ф. 952, в. 3, с. 2, л. 66; Hlebowicz, Katolicyzm w państwie sowieckim 1944—1992; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 21-22.)

[Останевич] Дополнение: ACTAHEBIЧ Стэфан [1892—26.6.1954], святар. Скончыў Вiленскую духоўную семiнарыю. Прыняў сакрамэнт святарства (1915). З 1916 ваенны капелан. З 1924 пробашч касцё¬ла св. Мiхала Арханёла ў мяст. Лужкi Глыбоцкага дэканата, цяпер Шаркаўшчынскi р-н Вiцебскай вобл. З 1933 вiцэ-дэкан. З 1937 пробашч парафii Унебаўзяцця НПМ у в. Празарокi Глыбоцкага дэканата, цяпер Глыбоцкi р-н Вiцебскай вобл. Паводле некаторых звестак, таксама служыў у парафii Найсвяцейшай Троицы ў мяст. Глыбокае аднайменнага дэканата, цяпер райцэнтр Вiцебскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыi. Арыштаваны ў 1945. Асуджаны за «здраду радзiме» да 25 (?) гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Паводле адных звестак, пасля датэрмiновага вызвалення вярнуўся на радзiму, паводле iнш. загiнуў у зняволеннi.

Кр.: Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis; Synodus archidioecesana vilnensis; Чаплинский, Осипова, Мартиролог Като¬лической Церкви в СССР; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccv duchowni w golgocie Wschodu; Dzwonkowski, Leksykon duchowieństwa polskiego represjowanego w ZSRS.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 23.)

Отт А.Б.
Шилова С. И. Старческий барак // Китеж : проза, поэзия, драматургия, воспоминания / сост. и автор вступ. ст. В. Б. Муравьев. — М. : Возвращение, 2006. — С. 90-93

[Рудковская Нина Васильевна]
Разам з Б. [свящ. Казимиром Баневичем (1905-1992)] у Лiдзе 18.10.1951 прыгаворана за «антысавецкую агiтацыю» Рудкоўская Нiна Васiлеўна (н. у 1924 у в. Богiна, цяпер Браслаўскi р-н Вiцебскай вобл., у польскай сялянскай сям’i) да 10 гадоў ППЛ i 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфiскацыяй маёмасцi. Этапавана ў адзiн з лагераў МДБ Комi АССР. Далейшы лес невядомы. Рэабiлiтавана 27.3.1992 калегiяй Вярхоўнага суда Беларусi. Асабовая справа Р. № п-15263 з фотаздымкам захоўваецца ў архiве УКДБ Гродзенскай вобл.

(Маракоў Л. Рэпрэсаваныя каталiцкiя духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917-1964. — Мiнск, 2009. — С. 37.)

© содержание, Postulator Causae Beat. seu Declarationis Martyrii S. D. Antonii Malecki et Soc.